Трэнінг па кіраваньні некамэрцыйнай арганізацыяй

11-12 жніўня 2015 г. установа “Новая Эўразія” ладзіць у Менску трэнінг “Кіраваньне некамэрцыйнай арганізацыяй: ключавыя навыкі мэнэджэра”. Мерапрыемства арганізаванае ў межах праграмы “Умацаваньне патэнцыялу сумесных ініцыятываў” з мэтай паляпшэньня кампэтэнцыяў кіраўнікоў, супрацоўнікаў і валянтэраў НКА.
 
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамэрцыйных арганізацыяў і грамадзкіх ініцыятываў.
 
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца.
 
Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й кампэнсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікам зь іншых гарадоў, а таксама ладзяць абеды й кава-паўзы падчас мерапрыемства.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 жніўня 2015 г.
 
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: (017) 204 87 02, ці эл. адрас: .
 
Паводле by.odb-office.eu

belngo.info 

31 ліпеня 2015