Конкурс праектаў для моладзевых арганізацыяў

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвесьціў конкурс праектаў для моладзевых арганізацыяў.
 
Тэматыка праектных прапановаў мусіць ахопліваць любую з наступных сфэраў: устойлівае разьвіцьцё з пункту гледжаньня моладзі, барацьба з дыскрымінацыяй, разьвіцьцё лідэрства, арганізацыйнае разьвіцьцё або адвакатаваньне.
 
Выканаўцамі праекту мусяць быць 2 моладзевыя няўрадавыя арганізацыі і/або НДА з арганізаванымі моладзевымі групамі з 2-х краінаў (адна арганізацыя мусіць быць з краіны, якая ўключаная ў DAC-list). Арганізацыя-заяўнік мусіць быць сябрам LSU (Швэцыя) або ўваходзіць у склад RADA (Беларусь).
 
Апошні тэрмінпадачы заявак: 30 красавіка 2015 г.
 
Больш інфармацыі – па спасылцы.

belngo.info
 

14 красавіка 2015