ALDA пачынае праграму міні-грантаў для Беларусі

Асацыація ALDA і яе беларускія партнёры Асветніцкае грамадскае аб'яднанне “Фонд імя Льва Сапегі” і Грамадскае аб'яднанне “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” афіцыяльна пачалі праект “TANDEM”. Праект пачынаецца з аб’яўлення конкурсу міні-грантаў для беларускіх ГА і муніцыпалітэтаў. Памер гранта для грамадзянскіх іныцыятыў складае да 4000 Еўра, для партнёрскіх праектаў – да 8000 Еўра. Гэтыя гранты дапамогуць канкрэтным ініцыятывам у 2012 і 2013 г. наладзіць устойлівыя адносіны і супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасцю і мясцовымі ўладамі. 

Заяўкі прымаюцца да 17 лістапада 2011 г.
 
Праект падтрыманы Праграмай Еўрапейскай Камісі: “Недзяржаўныя структуры і мясцовыя органы ўлады ў дзейнасці па развіццю”.
 
Падрабязней гл.: TANDEM
 
Пакет дакументаў для падачы заяўкі: EN RU
 
(З рассылкі)
27 кастрычніка 2011