Да дэдлайна падачы заявак на семінар-майстэрню “Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці ” засталося 5 дзён!

 

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” запрашае актывістаў і лідараў беларускіх культурніцкіх арганізацый, ініцыятываў і праектаў прыняць удзел у адмысловым выяздным семінары-майстэрні: “Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці”14-16 жніўня 2015 г., база пад Менскам

Жадаючым прыняць удзелу ў семінары-майстэрні неабходна да 3 жніўня 2015 г. даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас:   

Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах семінара-майстэрні:

-  Запатрабаваныя і сензітыўныя зоны беларускага соцыюма для працы з культурнымі тэматызмамі (культурная разнастайнасць, доступ да аўдыторыі, ахова і ревіталізація культурнай спадчыны i iншыя)

-  Роля і месца культуры ў агульных працэсах трансфармацыі грамадства і грамадзянскай супольнасці

-  Выкарыстанне Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» i iншых мiжнародных механiзмаў як сродка грамадскага кантролю і адвакатыўнага ўплыву на палітыку ў сферы культуры

-  Актуальныя інавацыйныя сродкі дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія могуць быць запатрабаваныя і эфектыўныя ў беларускай сацыяльна-культурна-палітычнай прасторы

-  Магчымасці распаўсюду інфармацыі і выхаду на шырокія мэтавыя групы

-  Праектнае планаванне і праектны мэнэджмент для суб’ектаў сферы культуры 

У межах семінара-майстэрні будуць арганізаваныя майстар класы, экспертныя сустрэчы і дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі грамадскага сектару і культурніцкай сферы ў Беларусі.

У выніку ўдзельнікі семінара-майстэрні:

-  Прадставяць свае ідэі і бачанне патрэбаў і магчымасцей рэформ і дзеянняў у сферы і сродкамі культуры на карысць беларускага грамадства

-  Распрацуюць папярэднія ідэі праектаў і абмяркуюць іх з адпаведнымі экспертамі.

-  Больш глыбока азнаёмяцца і засвояць магчымасці канвенцыі ЮНЕСКА і яе рэгулярнага маніторынгу.

-  Разбудуюць сваю сетку прафесійных кантактаў з арганізацыямі і экспертамі, што працуюць у разнастацных полісі зонах беларускай культурніцкай прасторы.

Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзелу ў семінары-майстэрні неабходна да 3 жніўня 2015 г. даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас:  

Інфармацыя пра семінар-майстэрню таксама даступная на сайце http://eurobelarus.info

Чакаем вашых заявак!  

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі гл. у даданым файле.

З павагай,
Марына Штрахава
адміністратар адукацыйных мерапрыемстваў
Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь"
+375 29 3797328

 

29 ліпеня 2015