Грамадзяне Беларусі могуць удзельнічаць у 5-месячнай стыпендыяльнай праграме ў Інстытуце палітычных даследаванняў імя Ёгана Скітэ

Грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана і Ўзбекістана могуць удзельнічаць у 5-месячнай стыпендыяльнай праграме ў Інстытуце палітычных даследаванняў імя Ёгана Скітэ. Тэма праграмы - палітычны і сацыяльны пераходны перыяд у Еўразіі і краінах Усходняй Еўропы ў параўнальнай перспектыве. Запрашаюцца тыя, хто збіраецца абараніць доктарскую, і ўладальнікі PhD-ступені.
 
Рэзідэнцкая праграма дазваляе развіваць аналітычныя якасці, навыкі даследчай працы і далучыцца да пабудовы міжнароднай сеткі ў гэтай галіне. Працоўная мова праграмы - ангельская.
 
Дэдлайн - 20 лістапада 2016 года. Спампаваць апісанне стыпендыяльнай праграмы. Падрабязнасці тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: .
 
Крыніца: CEURUS.ut.ee

http://by.odb-office.eu/anonsy_/open-society-foundations-euraziyskaya-stypendyyalnaya-pragrama-va-universitece-tartu-estoniya

3 лістапада 2016