Мерапрыемства “Cross Video Days”

Стваральнікі лічбавага кантэнту могуць атрымаць дапамогу ў пошуку фінансавання сваіх праектаў (стартапаў).
 
11-12 чэрвеня 2016 года ў Парыжы арганізацыя "Grand Paris Pôle Media" ладзіць мерапрыемства "Cross Video Days" - пляцоўку для нэтворкінгу стваральнікаў лічбавага кантэнту і прадзюсараў.
 
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены  ў фінансаванні наватарскіх праектаў, што ўключаюць аўдыёвізуальны кампанент і скіраваны на паказы больш за адну прыладу ў дадатак да тэлевізара (у сеціве і на мабільных прыладах).
 
У конкурсе "Cross Video Days"могуць удзельнічаць:
- інтэрактыўныя праекты;
- праекты, у якіх выкарыстоўваюцца віртуальныя эфекты і дапоўненая рэальнасць;
- мульціплатформенныя праекты;
- лічбавыя мастацкія праекты.
 
Па 2 прадстаўніка абраных праектаў змогуць бясплатна ўдзельнічаць у падзеях "Cross Video Days": канферэнцыях, семінарах, выставах, сустрэчах са спонсарамі. 20 лепшых праектаў будут прэзентаваны аўдыторыі. Падрабязнасці - тут.  Дэдлайн - 21 сакавіка 2016 года. 
 

http://by.odb-office.eu/anonsy_/cross-video-days-konkurs-lichbavyh-praektau-francyya

10 сакавіка 2016