Стандартныя гранты Вышаградскага фонда

Вышаградскі фонд (Славакія) выдаткоўвае гранты на доўгатэрміновыя праекты (да 12 месяцаў). Сярэдні памер мінімальнай фінансавай падтрымкі складае 6 001 еўра.
 
Фонд падтрымлівае праекты па развіцці дзейнасці ў сферы культуры, навуковых даследаванняў, адукацыі, моладзевых абменаў, прасоўвання турызму і транспамежнага супрацоўніцтва.
 
Праекты фінансуюцца двумя траншамі, агульны памер падтрымкі з боку фонда мусіць складаць не больш за 80 адсоткаў бюджэту праекта. Гранты выдаткоўваюцца на праекты, звязаныя з інстытуцыямі і асобамі мінімум з трох краін Вышаградскай групы (Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі). Выключэнне робіцца для праектаў у сферы транспамежнага супрацоўніцтва (двух-, трохбаковае), у якіх павінны быць задзейнічаны мінімум два партнёры з краін Вышаградскай чацвёркі.
 
Дэдлайны для заявак на фінансаванне: 1 чэрвеня, 1 верасня, 1 снежня 2016 годаПадаць заяўку можна толькі ў лічбавым фармаце (анлайн).
 
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
 
Паводле Visegrad Fund.
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/standartnyya-granty-vyshagradskaga-fonda
8 траўня 2016