Праграма малых грантаў ад амбасады ЗША

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманьне грантаў на 2017 год. Максымальны бюджэт заяўкi складзе 15000 даляраў ЗША.

Мэта праграмы – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.
 
Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:
  • грамадскаму дыялогу
  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
  • сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў
  • мясцоваму самакіраванню
  • інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва
  • гендэрнай роўнасці
  • рэформам рынкавай эканомікі
  • захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных праблем.
Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.
 
Прыярытэты
Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
 
Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны, засяроджаных на мэтавай аўдыторыі і сфакусаваных на дасягненні канкрэтных і вымяральных рэзультатаў на карысць мясцовай супольнасці.  Тэрмін праекта павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў.  Для напісання праекта выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).
 
Пакет дакументаў  абавязкова павінен змяшчаць наступныя часткі:
  1. Падпісаная SF424 форма галоўнай старонкі заяўкі (pdf)
  2. Праектная заяўка (doc фармат)
  3. Рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту.
  4. Пасведчанне аб рэгістрацыі арганізацыі
Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:
  • патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер
  • выканальнасць і фінансавая трываласць праекта
  • мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання апланаванай дзейнасці
  • уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках). 
Агульныя прынцыпы
Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству.
Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.
Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.
Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.
Сродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак.
Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.
 
Найбольш частыя пытанні
Хто можа падаваць заяўкі?  Беларускія зарэгістраваныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі ад дзяржаўных, міжнародных, палітычных, партыйных цi рэлiгiйных арганізацый разглядацца не будуць.
Як падаць заяўку? Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште MinskSmallGrants@state.govабо па адрасе Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне  (017) 211-05-67.
Якi максiмальны бюджэт заяукi? $15,000
Які апошні тэрмін падачы заявак? Да 15 лютага 2017 г, 23:59
Як доўга працягваецца працэс разгляду? Працяг разгляду можа быць розным, але ў сярэднім займае каля 3 месяцаў.
Што рабіць, калі ўзнікаюць пытанні падчас падрыхтоўкі заяўкі? Звяжыцеся з нашым офісам па телефоне: (017) 211 0567.  Супрацоўнікі адкажуць на канкрэтныя пытанні.
У якой валюце мусіць складацца бюджэт? Бюджэт мусіць складацца ў доларах ЗША і змяшчаць падрабязнае апісанне выдаткаў.
Які максімальны тэрмін гранту? Адзін год. Выкананне праекта пачынаецца з даты рэгістрацыі гранта ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці.
 
Кантактная інфармацыя:
Адрас:?Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры?Амбасада ЗША, Мінск?вуліца Мяснікова 70?Мінск 220030 
Тэлефон: ?(017) 210-12-83
(017) 211-05-67
Электронная пошта: ?MinskSmallGrants@state.gov 
Вэб-старонка: ?http://by.usembassy.gov/

https://by.usembassy.gov/be/education-culture-be/small-grants/

 

24 снежня 2016