Праграма Digital Solitude (Германія)

Акадэмія Schloss Solitude (Германія) прапануе стыпендыю журналістам, праграмістам/распрацоўшчыкам, дызайнерам і творцам для ўдзелу ў праграме "Digital Solitude".
 
Праграма "Digital Solitude" прысвечана лічбавым журналісцкім праектам, медыямастацтву, культурніцкай медыяцыі, мастацтву. Маладыя прафесіяналы, якія зацікаўлены ў рэалізацыі незалежных лічбавых праектаў, могуць стаць суіскальнікамі стыпендый.
Патрабаванні да кандыдатаў: узрост да 35 год, выдатнае валоданне ангельскай мовай, завершаная адукацыя (суіскальнік мусіць скончыць навучальную ўстанову).
 
Удзельнікі праграмы змогуць распрацоўваць новыя ідэі і фарматы з дапамогай платформы Schlosspost.
 
Праграма 2016-2017 года разлічана на двух-чатырох стыпендыятаў.
 
Штомесячная стыпендыя складае 1 150 тыс. еўра. Стыпендыяты атрымаюць дадатковы грант на вандроўку ў Штутгарт (у абодва бакі) і магчымасць пражывання ў кватэры-студыі (электрычнасць, цэнтральнае ацяпленне, водазабеспячэнне бясплатныя). Удзельнікі праграмы атрымаюць доступ да студыі мантажу лічбавых фільмаў, бібліятэкі, кампутараў, капіравальнага/друкарскага абсталявання.
 
Кандыдатам неабходна запоўніць гэтую анкету. Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года.
 
Больш інфармацыі - на сайце праграмы.
 
Паводле MladiInfo.eu.
 

http://by.odb-office.eu/anonsy_/pragrama-digital-solitude-germaniya

13 траўня 2016