Падвышэньне кваліфікацыі мэнэджэраў у сфэры культуры 2012-2013

Інстытут імя Гётэ прапаноўвае, па сумяшчэньні з асноўнай прафэсіяй, курс падвышэньня кваліфікацыі для мэнэджэраў ў сфэры культуры. Перавагу будуць мець кандыдаты, якія раней не ўдзельнічалі ў праграмах пры фінансавай падтрымцы Нямеччыны. 

Курс складаецца зь некалькіх практычных і тэарэтычных этапаў і працоўных сустрэчаў:
 
- першы этап: люты-сакавік 2012 году;
- другі этап: сакавік-красавік 2012 году;
- трэці этап: з чэрвеня 2012 году.
 
Больш падрабязная інфармацыя пра этапы курсу – па спасылцы: www.goethe.de/kuma
 
Патрабаваньні да ўдзельнікаў: дзейнасьць (мінімум год) у дзяржаўнай/незалежнай ці камэрцыйнай установе культуры; наяўнасьць мінімальнага досьведу ў мэнэджмэнце праектаў; зацікаўленасьць у арганізацыі буйных міжнародных мерапрыемстваў у сфэры культуры ў сваёй краіне; добрае валоданьне нямецкай і/альбо ангельскай мовай; абавязковы ўдзел ва ўсіх фазах і сустрэчах у межах праекту.
 
Каб узяць удзел у праекце, неабходна даслаць наступныя дакумэнты: біяграфія ў выглядзе табліцы (не больш за 2 старонкі), матывацыйны ліст (1 старонка), рэкамэндацыі зь месца працы/вучобы, пазнака ўзроўню валоданьня мовамі (нямецкая, ангельская), уяўленьні й пляны пра будучую кар’еру, пажаданьні па месцы практыцы ў Нямеччыне, пажаданьні/уяўленьні пра тэму ўласных будучых праектаў на электронны адрас:
альбо паштовы адрас:
 
Інстытут імя Гётэ ў Менску
вул. Веры Харужай, 25/3
220123 Менск
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 лістапада 2011 г.
 
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
1 лістапада 2011