Аб чарговым рэгіянальным семінары па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права

Рэгіён:
08.10.2012

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у Чацвёртым рэгіянальным семінары па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права, які быў арганізаваны Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Казахстан у г.Астане 2-3 кастрычніка 2012 года. 

На Семінары былі прадстаўлены дэлегацыі дзяржаўных устаноў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Украіны, Узбекістана, а таксама такіх міжнародных арганізацый як Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 

Падчас Семінара былі разгледжаны пытанні незаконнага прымянення зброі і абмеркаваны магчымыя шляхі ліквідацыі вынікаў яго прымянення, а менавіта развіццё норм міжнароднага гуманітарнага права аб звычайным узбраенні, барацьба са зброевай небяспекай, дапамога ахвярам незаконнага прымянення зброі. Удзельнікі Семінара мелі магчымасць абмяняцца вопытам адносна ролі індывідуальных санкцый у забеспячэнні больш строгага выканання норм міжнароднага гуманітарнага права. 

Па выніках Семінара былі прыняты рэкамендацыі, якія будуць служыць далейшаму ўдасканаленню работы па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права. Пры гэтым удзельнікі Семінара высока ацанілі стварэнне па ініцыятыве беларускага бока міжнароднай асацыяцыі органаў па імплементацыі МГП. 

http://minjust.by/ru/site_menu/news?id=1221

adidas Ultra Boost kaufen