Абвешчаны набор на праграму ArtPlatform 2018-2019

Рэгіён:
23.05.2018
Абвешчаны набор на праграму ArtPlatform 2018-2019

Еўрапейскі культурны фонд (European Cultural Foundation, Амстердам) супольна з Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» абвяшчае конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме ArtPlatform 2018/2019.

Мэта праграмы – судзейнічаць прафесійнаму развіццю беларускіх менеджараў культурных і сацыяльных праектаў, накіраваных на дасягненне пазітыўных грамадскіх зменаў сродкамі культуры.

Тэматыка лекцый і практычных заняткаў уключае наступныя пытанні: стратэгічнае планаванне; распрацоўка, прасоўванне і ацэнка культурных праектаў; прыцягненне рэсурсаў для рэалізацыі праектаў; устойлівае развіццё арганізацый; кіраванне чалавечымі рэсурсамі; роля культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнні сацыяльных праблем; міжрэгіянальнае і міжнароднае культурнае супрацоўніцтва і інш.

Удзельнікі таксама атрымаюць мажлівасць усталяваць новыя кантакты дзеля рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі і на міжнародным узроўні.

У якасці выкладчыкаў праграмы ArtPlatform 2018/2019 выступяць тэарэтыкі і практыкі з Беларусі і замежжа. Працягласць праграмы: сем выязных сесій ў перыяд з верасня 2018 г. па верасень 2019 г. Кожная сесія складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў, а таксама дае магчымасці знаёмства з працай розных ініцыятыў і арганізацый. Працоўныя мовы – руская і англійская (з перакладам). Удзел – бясплатны.

Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове. Дзеля ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць запоўненую анкету і матывацыйны ліст. Асноўныя крытэры: абгрунтаванасць заяўкі, наяўнасць вопыту рэалізацыі культурных і/або сацыяльных ініцыятыў, вопыт міжсектарнага ўзаемадзеяння.

Інфармацыйная сустрэча ў Мінску адбудзецца ў новым памяшканні галерэі (вул. Кастрычніцкая, 19) 1 чэрвеня a 18:00. Даты сустрэч у іншых абласных гарадах будуць абвешчаны дадаткова.

Прыём заявак ажыццяўялецца да 1 ліпеня 2018 года па электронным адрасе

Будзем радыя адказаць на вашы пытанні:

Анкета для спампоўкі тут.

http://ygallery.by/news/0012087/