Абвяшчаецца збор заявак на ўдзел навукова-практычнай канферэнцыі аб Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей

Рэгіён:
21.03.2020
Абвяшчаецца збор заявак на ўдзел навукова-практычнай канферэнцыі аб Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей

Спецыялістам у галіне спадчыны:

Беларускі камітэт ICOMOS і Міжнародная НДА “ЕўраБеларусь” запрашаюць спецыялістаў у галіне спадчыны на канферэнцыю «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні», якая адбудзецца ў Мінску 14-15 мая 2020 года. Канферэнцыя будзе прысвечаная супольнаму экспертнаму аналізу фактычнай эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса як інструмента для захавання аб’ектаў спадчыны ў Беларусі. Па выніках арганізатары імкнуцца сістэматызаваць лепшыя практыкі і прапановы для далейшага развіцця галіновага беларускага заканадаўства. 

Асноўныя пытанні папярэдне размеркаваныя па трох тэматычных кірунках:

  1. 1. Нацыянальны ўзровень: сістэмнае рэгулявання працэсаў аховы і рэстаўрацыі
    - Якую ролю граюць дзяржаўныя экспертныя саветы? 
    - Ці дастатковы ўдзел грамадскасці ў кіраванні? 
    - Наколькі аптымальная сістэма ўзгаднення праектных рашэнняў пры рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў? 
    - Як працэдуры Міністэрства культуры ў дачыненні да помнікаў суадносяцца з працэдурамі іншых органаў кіравання? 
    - Якія катэгорыі ўласнікаў аб'ектаў спадчыны найбольш эфектыўныя? 
    - Якога кшталту дзяржаўная падтрымка патрабуецца ўласнікам і мясцовым органам кіравання?

  2. 2. Лакальны ўзровень: мясцовыя праблемы і асаблівасці кіравання аб'ектамі спадчыны.
    - Ці могуць рэгіянальныя ўлады або мясцовыя супольнасці браць большы ўдзел у кіраванні аб'ектамі спадчыны? Ці гатовы яны да адказнасці? 
    - Як зрабіць грамадскія слуханні эфектыўным інструментам прыняцця рашэнняў? 
    - Што адбываецца з інвестыцыйнай прывабнасцю аб'ектаў пасля ўключэння ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей? 
    - Ці існуюць эфектыўныя практыкі захавання і аднаўлення аб'ектаў без уключэння ў Дзяржаўны спіс?

  3. 3. Асобныя катэгорыі спадчыны:
    - Як складваецца сітуацыя з гістарычнымі могілкамі, сінагогамі, сядзібамі, храмамі, драўлянай архітэктурай, архітэктурай мадэрнізму, археалагічнымі аб'ектамі і інш? 
    - Ці сапраўды ўнясенне аб'ектаў у дзяржаўны спіс садзейнічае іх лепшай захаванасці? 
    - Якім катэгорыям аб'ектаў спіс дапамагае, а для якіх ён не самы эфектыўны?

Выступіць з дакладамі запрашаюцца: 
- прадстаўнікі дзяржаўных органаў, адказных за ахову гісторыка-культурнай спадчыны; 
- удзельнікі экспертных саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны; 
- супрацоўнікі ўстаноў культуры; прадстаўнікі грамадскасці, а таксама мясцовых супольнасцяў;
- уласнікі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны; 
- архітэктары і рэстаўратары; 
- даследчыкі і іншыя зацікаўленыя асобы.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 20 красавіка 2020 года ўключна праз форму на сайце канферэнцыі, альбо даслаўшы тэкставы файл у фармаце *.doc ці *.docx на электронны адрас icomos.events@gmail.com.

У заяўцы на email абавязкова ўказаць:

  1. імя і прозвішча дакладчыка;

  2. месца працы або арганізацыю, якую прадстаўляе дакладчык, яго пасаду;

  3. электронны адрас і тэлефон дакладчыка;

  4. назву даклада з пазначэннем прыарытэтнай секцыі (аргкамітэт мае права пераразмяркоўваць даклады па секцыях на ўласны погляд);

  5. кароткі змест даклада (200-300 словаў).

Умовы ўдзелу: 

Праграма канферэнцыі, адрас правядзення ў Мінску і расклад будуць паведамлены не пазней чым за тры тыдні да падзеі.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Выбраныя даклады будуць апублікаваныя. Пры складанні праграмы аргкамітэт мае права пераразмяркоўваць даклады па секцыях.

Праезд і пражыванне ў Мінску адбываецца за кошт удзельнікаў або арганізацый, якія яны прадстаўляюць. Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, адмаўляць аўтарам у публікацыі тэкстаў па прычыне неадпаведнасці тэматыкі ці нізкай акадэмічнай/тэхнічнай якасці прапанаванага матэрыяла.

Больш інфармацыі:

 Прэс-рэліз

Гл. таксама ў тэчцы "Прэс-кіт", у якой будзе збірацца ўся неабходная інфармацыя для медыя па хадзе набліжэння Канферэнцыі (яшчэ плануюцца цікавыя інфанагоды). 

Дзякуем!
З найлепшымі пажаданнямі, 
каманда Беларускага камітэту ICOMOS
icomos.events@gmail.com