Адкрытая школа мясцовай супольнасці-2
- Мiнск i Мiнская вобласць

Грамадскае абяднанне Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў
Трэці сектар (Гродна, Беларусь) разам з Самаўрадавым таварыствам ПЛЮС (г.
Белхатаў, Польшча) запрашаюць Вас узяць удзел у чарговым этапе праекта Адкрытая
школа мясцовай супольнасці-2.
Калі Вы актыўны і неабыякавы чалавек, калі Вы
маеце жаданне палепшыць якасць жыцця людзей на сваёй вуліцы, у сваім горадзе
альбо мястэчку, то гэты праект для Вас!
Мэтай праекту зяўляецца павышэнне
ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку
дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных
цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў
дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.
Прыкладамі такіх метадаў
зяўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў
насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па
інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.
У межах праекта плануюцца:
Чатырохдзённы трэнінг «Школа сацыяльных аніматараў» (прыкладныя даты
28.10-01.11.2006).
Галоўныя аспекты трэнінга:
- я як лідэр/ка
мясцовай супольнасці;
- што такое сацыяльная
анімацыя;
- вызначэнне супольнасцю сваіх патрэбаў і
рэсурсаў;
- уключэнне грамадзян у дзейнасць на карысць мясцовай
супольнасці;
- распрацоўка праектаў, скіраваных на павышэнне ўдзелу
насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем. Магчымыя крыніцы
фінансавання;
- супрацоўніцтва на мясцовым узроўні дзеля вырашэння
праблем і павышэння якасці жыцця.
Трэнінг праводзяць беларускія і польскія трэнеры. Пераклад з польскай мовы
будзе забяспечаны.
Выкананне ўдзельнікамі курса самастойных заданняў (стварэнне мапы праблемаў
і рэсурсаў сваёй супольнасці, арганізацыя працоўных сустрэч, распрацоўка
праектаў, прысвечаных паляпшэнню якасці жыцця ў сваёй супольнасці. (лістапад
2006 г.).
Па выніках выканання хатняга задання будзе сфармаваная група ўдзельнікаў
навучальнага візіту ў Польшчу.
Навучальны візіт у Польшчу для знаёмства з лепшымі польскімі прыкладамі
працы на карысць мясцовай супольнасці (снежань, 2006 г.).
- Праца
Гміннага інфармацыйнага цэнтра ў Белхатаве;
- Дзейнасць Інтэграцыйнага
«Клуба адкрытых сэрцаў» і Цэнтра сацыяльнай дапамогі ў
Верушове;
- Знаёмства з дзейнасцю структур самакіравання і выканаўчых
уладаў г. Белхатаў з пункту гледжання актыўнага ўдзелу насельніцтва ў кіраванні
горадам;
- Школа як цэнтр грамадскага жыцця. Роля бацькоўскіх Радаў у
жыцці школы;
- Вырашэнне праблемаў сям'і. Візіт у Таварыста Каталіцкіх
Сем'яў;
вызначэнне супольнасцю сваіх патрэбаў і рэсурсаў;
- Прыклады
мясцовага і рэгіянальнага партнёрства. Візіт у Цэнтр «Опус» і Цэнтр
Дабраахвотніцтва ў Лодзі;
- Дзейнасць Фонда развіцця гміны Жэлюв.
Арганізатары праекта забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў у час
трэнінга і навучальнага візіта ў Польшчу, аплочваюць кошт падарожжа па тэрыторыі
Польшчы, дапамагаюць у атрыманні візаў.
Для ўдзелу ў праекце неабходна да 1 кастрычніка даслаць на
электронны адрас trecisektar@yahoo.com анкету-заяўку,
прыкладзеную да гэтага ліста.
Асабліва вітаецца ўдзел у праекце жыхароў
невялікіх раённых цэнтраў і сельскай мясцовасці.
Удзел у курсе возьмуць 18 чалавек, адабраных на конкурснай аснове.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пададзеным вышэй
электронным адрасе, а таксама па тэл. (0-29) 284-77-88 (Лана
Руднік).
Са спадзевам на эфектыўнае супрацоўніцтва,
сябры
грамадскага абяднання Цэнтр Трэці сектар
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ
1. Імя і прозвішча:
2. Дата нараджэння:
3. Адрас для карэспандэнцыі з паштовым кодам:
4. Кантактны тэлефон:
5. E-mail:
6. Месца працы:
7. Прыналежнасць да грамадскіх арганізацый/ ініцыятыў:
8. Калі ласка, пазначце, свой досвед дзейнасці на карысць мясцовай
супольнасці:
o выхаваўчая і асветніцкая праца з дзецьмі і
моладдзю;
o развіццё творчых здольнасцяў моладзі і
дарослых;
o арганізацыя вольнага часу;
o культурна-асветніцкая
праца;
o паляпшэнне доступу насельніцтва да
інфармацыі;
o падтрымка мясцовых грамадскіх ініцыятыў;
o ахова
навакольнага асяроддзя;
o прапаганда здаровага ладу
жыцця;
o арганізацыя гурткоў па інтарэсах;
o праца з людзьмі
сталага ўзросту
o іншае (калі ласка, пракаментуйце)
9. Мэты ўдзелу ў праекце:
10. Падайце, калі ласка, прозвішча і кантакты (тэл., e-mail) як
мінімум адной асобы, якая можа парэкамендаваць Вас да ўдзелу ў праекце:
11. Ці маеце Вы ў сваім пашпарце штамп з дазволам на выезд ва ўсе
краіны свету?
12. Ці патрэбна Вам польская віза?
13. Іншая важная інфармацыя, якую, з Вашага пункту гледжання,
неабходна ведаць арганізатарам праекта: