Вакансія дырэктара на МаеСэнс

У ТАА “МаеСэнс” адкрыта вакансія дырэктара. Кампанія займаецца зборам сродкаў на дабрачынныя мэты, у тым ліку праз унікальны мэханізм дабрачынных сустрэчаў. Узровень заробку: да 1100 даляраў ЗША.

Першарадная задача дырэктара: апэрацыйны мэнэджмэнт. Разам з камандай з 7 чалавек забясьпечыць бягучую акупнасьць ў Беларусі, павысіць лік аўкцыёнаў і сумы ахвяраваньняў, прыцягнуць сродкі спонсараў.

Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак:
– Досьвед кіраўніцтва кампаніяй або камандай;
– Досьвед і / або адукацыя ў сфэры PR ці маркетынгу;
– 100% фокус на кампаніі.

Умовы: офіс у 5 хвілінах ад мэтро Грушаўка. Зручная асобная паркоўка. Прыемны, дружны калектыў. Бонусы па дасягненьні мэтаў.

Падрабязную інфармацыю пра вакансію глядзіце па спасылцы.

belngo.info

24 лістапада 2016