Агляд грамадзкіх падзей 2019

Рэгіён:
24.03.2020
Агляд грамадзкіх падзей 2019

Асамблея НДА апублікавала “Агляд грамадзкіх падзей 2019”. У выданьні сабрана 51 яркая падзея грамадзкага сэктару за мінулы год. http://belngo.info/2020.ahlad_padziej_nda_2019.html

Гэтыя падзеі рухалі Беларусь і беларускую грамадзянскую супольнасьць наперад, і ўсе яны маюць патэнцыял для развіцьця, пашырэньня і мультыплікацыі станоўчых эфэктаў. Таму наш Агляд павінен разглядацца ня толькі як уганараваньне найлепшых арганізацый і пасьпяховых праектаў — ня менш важнай зьяўляецца і дэманстрацыя лепшых практык, даступных для выкарыстання ідэй і падыходаў, а таксама пэрспэктыўных партнэраў, новых форм супрацы, магчымых мэнтараў і ўзораў для перайманьня досьведу.

Падзеі Агляду падзелены па накірунках: Культура і краязнаўства; Сацыяльная сфэра, Гендэрная роўнасьць; Правы чалавека; Рэгіянальнае разьвіцьцё і экалёгія; Адукацыя, моладзь; Мэдыя і інфармацыя; Разьвіцьцё грамадзкага сэктара.

З павагаю,
Прэс-служба Асамблеі НДА

Кантактная інфармацыя:
E-mail: preskantakt@belngo.info