Амбасада абвяшчае праграму малых грантаў 2021

Рэгіён:
23.02.2021
Амбасада абвяшчае праграму малых грантаў 2021

Мэта праграмы – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці. У гэтым годзе амбасада абвяшчае адзін конкурс праграмы. Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

  • Узмацненню мясцовых супольнасцяў і паляпшэнню ўмоваў для развіцця грамадскіх ініцыятыў.
  • Ахове правоў інвалідаў, жанчын, дзяцей і іншых уразлівых груп насельніцтва.
  • Падтрымцы гендэрнай роўнасці і пашырэнню магчымасцяў для жанчын у розных сферах.
  • Развіццю камунікацыі і пашырэнню інфармаванасці.
  • Развіццю розных сфер прадпрымальніцтва з уплывам на рэгіанальнае развіццё.

Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама маюць патэнцыял распаўсюду пазітыўнага ўплыву,  будуць мець сур’ёзную перавагу.

Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. 

Прыярытэты:

  • Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
  • Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны і засяроджаных на мэтавай аўдыторыі. Тэрмін праекта павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў.  Для напісання праекта выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).

Апошні тэрмін падачы заявак 14 сакавіка 2021.

Больш iнфармацыi тут: https://by.usembassy.gov/be/education-culture-be/small-grants/

Крынiца: https://by.usembassy.gov/be/u-s-embassy-announces-small-grants-program-2021/