Анлайн-школа маладых рэфарматараў Цэнтра новых ідэй

Рэгіён:
04.06.2020
Анлайн-школа маладых рэфарматараў Цэнтра новых ідэй

Наша легендарная Школа маладых рэфарматараў пераходзіць у анлайн. Яна пройдзе з 23 чэрвеня да 23 ліпеня. 

Падавайце заяўкі на ўдзел у школе і далучайцеся да супольнасці маладых лідараў!

Што будзе?

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі і міжнароднымі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Вас чакаюць лекцыі, майстар-класы, практычныя заняткі, нефармальныя вечарыны і жывая бібліятэка.

Каго мы шукаем?

Амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў з дасягненнямі ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі. 

Дзе падрабязнасці?

Падрабязней пра школу, фармат, праграму, трэнераў і водгукі ўдзельнікаў ды ўдзельніц мінулай школы шукайце на адмысловай старонцы: http://newbelarus.vision/school-2020/ 

Як трапіць?

Каб далучыцца, запоўніце анкету да 17 чэрвеня: https://bit.ly/cni-school. Вынікі адбору мы паведамім у перыяд з 18 да 20  чэрвеня.

У мяне засталіся пытанні: каму пісаць?

Па любых пытаннях наконт школы пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Школа маладых рэфарматараў”

https://newbelarus.vision/events/syr-2020/

Nike Air Jordan Retro 1 Red Black White - Buy Air Jordan 1 Retro (white / black / varsity red), Price: $60.85 - Air Jordan Shoes