Анлайн-школа валанцёрства «Класная праца»

Рэгіён:
25.06.2020
Анлайн-школа валанцёрства «Класная праца»

Валанцёрства — класная праца, якая дае досвед, веды і новыя сяброўствы. «Арт Сядзіба» запускае анлайн-школу актыўнага валанцёрства «Класная праца». Запіс у форме анлайн. Першы занятак адбудзецца 29.06, а прыём заявак будзе адбывацца да 5.07.2020. Удзел у Школе бясплатны. Ёсць абавязковая ўмова: трэба прыняць удзел мінімум у трох занятках, таму вы можаце абраць цікавыя для вас тэмы і лектараў у гугл-форме.

Падчас серыі анлайн-заняткаў навучаць быць актыўным і творчым, а таксама пазнаёмяць з паспяховымі беларускімі арганізацыямі, да якіх вы зможаце лёгка далучыцца.

Заняткаў будзе пяць, яны будуць праходзіць кожны панядзелак і чацвер. Зоймуць усяго дзве гадзіны вашага часу. Вы можаце знаходзіцца ў любым месцы. Школа «Класная праца» — гэта новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы: практыкуючых менеджараў у сферы культуры, арганізатараў канцэртаў, спецыялістаў па прасоўванні арт-прадуктаў ды іншых.

Крыніца: docs.google.com

https://by.odb-office.eu/anonsy_/anlayn-shkola-valancyorstva-klasnaya-praca