Валанцёрства ў сацыяльным праекце ў Гдыні (Польшча)

Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар" (Беларусь) і Цэнтр супрацы моладзі (Польшча) прапануюць валанцёрства ў сацыяльным праекце ў Гдыні.
 
Праект ажыццяўляецца ў межах  Еўрапейскай валанцёрскай службы. Мэта праекту - эмацыйная падтрымка дзяцей і дапамога ім у вучобе і ў пераадоленні псіхалагічных траўм.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на е-мэйл:  (з тэмай ліста "EVS in Vitava"). Дэдлайн - 1 траўня 2016 года.

Падрабязна гл.  https://ngo.by/partners/projects/207.html

Крыніца:  http://by.odb-office.eu/anonsy_/valancyorstva-u-sacyyalnym-praekce-u-gdyni-polshcha

11 сакавіка 2016