Жывая бібліятэка ў Менску

14 сьнежня а 13.00 у бары “ДК” (Менск, вул. Талбухіна 4, 3-ці паверх) адбудзецца сустрэча Жывой бібліятэкі, прымеркаваная да 10 сьнежня – Сусьветнага Дня правоў чалавека. Задача мерапрыемства - пазбавіць людзей ад стэрэатыпаў, якія перашкаджаюць успрымаць разнастайнасьць сьвету.
 
Жывая бібліятэка – мерапрыемства, дзе замест звыклых “кнігаў” выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытаньні.
 
Паводле ampby.org

belngo.info
  

14 снежня 2014