Паэтычны конкурс “Рухавік-2016”

 “Арт Сядзіба” ладзіць другі паэтычны конкурс “Рухавік-2016”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

З атрыманых заявак арганізатары абяруць лепшых паэтаў і паэтак, якія зь верасьня па сьнежань 2016 г. на сцэне аднаго са сталічных бараў будуць удзельнічаць у батлах.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 1 верасьня 2016 г. запоўніць заяўку. Мова вершаў: беларуская, расейская ці ўкраінская.

Галоўны прыз конкурсу – арганізацыя сольнага выступу паэта-пераможцы, а таксама грашовая ўзнагарода.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
 

belngo.info

17 жніўня 2016