Беларуская інтэлектуальная гульня #30

Рэгіён:
05.01.2020
Беларуская інтэлектуальная гульня #30

Запрашаем на святочную Беларускую інтэлектуальную гульню #30, што пройдзе 13 студзеня ў бары "Corset" (Старажоўская, 15А)  . 
Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі. 
Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі. 

Працягласць — 2–2,5 гадзіны. 
Кошт квітка — 7 рублёў за 1 чалавека. 

Кароткая інструкцыя: 
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе ў суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest (пачатак рэгістрацыі 10 студзеня).
2. Прыходзьце 13 студзеня а 19-й гадзіне ў бар "Corset" (Старажоўская, 15А).   
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію! 

Раскінем розумам па-беларуску!  

Алеся Гурская-Таболіч
alesia@ethno.by