Спецыяльны конкурс малых грантаў па карпаратыўнай адказнасці ў Беларусі

У межах праграмы сацыяльных, палітычных і эканамічных даследаванняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (BPPF) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) абвяшчае спецыяльны конкурс малых грантаў, прысвечаны карпаратыўнай адказнасці ў Беларусі (corporate responsibility, CR). 

Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка даследаванняў і прыцягненне ўвагі да актуальных пытанняў дзяржаўна-сацыяльнага і дзяржаўна-прыватнага партнёрства, а таксама актывізацыя дыскусіі па ключавых аспектах карпаратыўнай адказнасці ў Беларусі, якім да гэтага часу надавалася недастаткова ўвагі.
 
Падрабязней гл. даданы файл.
 
(З рассылкі)
14 кастрычніка 2011