Малыя гранты Вышаградзкага фонду

 Вышаградзкі фонд прапаноўвае малыя гранты на кароткатэрміновыя праекты (да 6 месяцаў). Максымальны памер грашовай падтрымкі складае 6 тыс. эўра. Грантавая дапамога пасуе як стартавае фінансаваньне і магчымасьць наладзіць супрацоўніцтва для працягу працы над больш буйнымі праектамі ў далейшым.

Фонд фінансуе сумесныя праекты ў сфэры культуры, навукі, адукацыі, моладзевых абменаў, прамоўцыі турызму і транспамежнага супрацоўніцтва. Падтрымка аказваецца праектам, якія рэалізуюцца інстытутамі / асобамі з мінімум трох краінаў Вышаградзкай групы. Па праектах у сфэры транспамежнага супрацоўніцтва дапушчальны ўдзел арганізацыяў / асобаў мінімум зь дзьвюх краінаў Вышаградзкай чацьвёркі.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасьня 2016 г. Прыём заявак ажыцьцяўляецца толькі анлайн.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

belngo.info

11 жніўня 2016