Стыпендыі для замежных студэнтаў і вучоных Фонда Конрада Адэнауэра

Фонд Конрада Адэнауэра хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны падтрымлівае маладых вучоных і тых, хто жадае атрымаць у Нямеччыне другую вышэйшую адукацыю альбо напісаць дысертацыю.

Ад сваіх стыпендыятаў фонд чакае высокай сацыяльнай і палітычнай актыўнасці на радзіме. Дапускаецца, што асобы, атрымаўшыя адукацыю ў Нямеччыне, у выніку могуць заняць адказныя пасады ў навуцы, культуры, эканоміцы, палітычных партыях і дзяржаўным апараце сваіх краін альбо ў міжнародных арганізацыях. Фонд не прадстаўляе стыпендый урачам, паступіўшым у вышэйшыя і спецыяльныя навучальныя ўстановы Нямеччыны.

Заяўкі прымаюцца ад прытэндэнтаў не старэйшых за 30 год.

Інфармацыя:

Konrad-Adenauer-Stiftung Rathausallee 12

53732 St.Augustin

WebSite: www.kas.de

Тэлефон: +49 2241 246 0

Факс: +49 2241 246 573

19 сакавіка 2004