Стыпендыі і гранты на навучанне ў Гуманітарным універсітэце Італіі

Прыватны Амерыканскі гуманітарны ўніверсітэт John Cabot University (JCU), які знаходзіцца ў Італіі, прапануе студэнтам з СНД стыпендыі і гранты на навучанне. 

Памер стыпендыі на навучанне па бакалаўрскай праграме – 4000 Еўра на год.
 
Акрамя гэтага, студэнтам бакалаўрскіх праграм па чатырох спецыяльнасцях (бізнэс-адміністраванне, маркецінг, міжнародныя адносіны, паліталогія) даецца магчымасць атрымаць другі дыплом ад University of Wales.
 
Студэнты JCU таксама маюць права падаць заяву на атрыманне прэзідэнцкай стыпендыі ў памеры ад 3750 да 7000 Еўра на год.
 
Для студэнтаў, якім патрэбна фінансавая дапамога, выдзяляецца грант у памеры ад 750 да 2250 Еўра на год.
 
Больш падрабязна гл. на сайце John Cabot University:  http://www.johncabot.edu/   
 
http://osvita.ua/abroad/
29 ліпеня 2011