Міжнародная летняя школа-інтэнсіў Універсітэта Осла

Да 1 лютага 2017 г.   можна падаць заяўку на ўдзел у міжнароднай летняй школе-інтэнсіве Ўніверсітэта Осла (Нарвегія). Кандыдаты з краін былога Савецкага Саюзу і Ўсходняй Еўропы могуць прэтэндаваць на стыпендыю. Заняткі праходзяць па-ангельску. Асобна прапануюцца моўныя курсы.

Міжнародная летняя школа Ўніверсітэта Осла штолета прапануе інтэнсіўныя  курсы ўзроўню бакалаўрыята і магістратуры, што доўжацца ад канца чэрвеня да канца ліпеня. Кожнае лета Школа прымае каля 550 студэнтаў і студэнтак з 90 краін свету. Школа мае на мэце развіццё і перадачу ведаў і паглыбленне ўзаемаразумення паміж людзьмі розных культур. У 2017 г. летняя школа будзе доўжыцца з 24 чэрвеня па 4 жніўня. 

Сярод курсаў, якія прапануе школа, – энергетыка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё, правы чалавека, гендэрная роўнасць у скандынаўскіх краінах, даследаванні міру і г.д. 

Больш падрабязна з тэматыкай курсаў можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што прапануюцца курсы трох узроўняў: 

•    Курсы для бакалаўраў
•    Курсы для магістраў
•    Курсы нарвежскай мовы

Каб падацца на летнюю школу, кандыдаты і кандыдаткі павінны мець: 
•    акадэмічны ўзровень, адпаведны курсу, на які падаюцца;
•    прафесійны ўзровень, адпаведны курсу, на які заяўляюцца;
•    фінансавыя абставіны (абгрунтаванасць неабходнасці дадатковага фінансавання);
 
Міжнародная летняя школа прапануе стыпендыі для заяўнікаў з некаторых краін. Беларусы могуць прэтэндаваць на стыпендыяю як ў рамках курсаў узроўню бакалаўрэата, так і магістратуры. 
Частковыя стыпендыі будуць прапанаваныя тым, хто займаецца скандынаўскімі студыямі ва  ўніверсітэтах сваіх краін. 

Поўная стыпендыя пакрывае: 

-    Базавую плату за навучанне (і выдаткі на паржыванне ў кампусе);
-    Дадатковыя выдадткі (у выпадку, калі гэта неабходна);
-    Кішэнныя грошы;
-    Заваротны квіток на самалёт да Осла
 
Поўная стыпендыя НЕ пакрывае:
-    консульскі збор за візу;
-    дарогу з/да аэрапорта;
Апошні дзень падачы для тых, хто прэтэндуе на стыпендыю – 1 лютага. Для тых, хто будзе фінансаваць сваё навучанне самастойна, – 1 сакавіка, 2017 г. 

Пра працэдуру падачы чытайце вось тут
Па дадатковых пытання варта звяртацца па гэтым адрасе сеціўнай пошты: 

 Крыніца: www.uio.no
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/letniya-shkola-intensiu-u-narvegii
 
28 снежня 2016