CO-vision — праект экстраннай дапамогі для сацыякультурных арганізацый

Рэгіён:
06.05.2020
CO-vision — праект экстраннай дапамогі для сацыякультурных арганізацый

Культ. цэнтр КОРПУСБеларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» і Radio Plato запускаюць праект экстраннай дапамогі для сацыякультурных арганізацый.

CO-vision — гэта афлайн-пляцоўка і каманда тэхнічна падкаваных спецыяліста_к шырокага профілю, якія дапамогуць вам у цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыі зрабіць якасны аўдыё або відэакантэнт.

Вымушаная адмова ад правядзення публічных мерапрыемстваў для многіх выглядае як выклік. Не ва ўсіх ёсць магчымасць хутка і прэзентабельна перайсці ў анлайн, не губляючы якасць выніку. Страх перад будучыняй расце, многія звыклыя опцыі больш недаступныя. Знаходзячыся ў такой жа сітуацыі, каманда праекта больш не можа назіраць за тым, што адбываецца. Час перайсці да справы.

Хто можа звярнуцца ў праект за дапамогай:

  • актывіст_кі;
  • грамадскія, сацыяльныя, культурныя арганізацыі і ініцыятывы;
  • эксперт_кі і кансультант_кі вузкіх абласцей;
  • independent, social artists;
  • усе, хто сышоў у анлайн і мае патрэбу ў якасным кантэнце, які замяняе публічнае мерапрыемства.

Як гэта працуе:

  • запаўняецца анлайн-заяўка;
  • на працягу трох дзён з моманту адпраўкі заяўкі каманда праекта выходзіць на кансультацыйную сувязь (для выбару фармату працы і абмеркавання дэталей);
  • на стэрыльнай пляцоўцы, у масках-пальчатках і на бяспечнай дыстанцыі ствараецца аўдыё ці відэакантэнт;
  • у выпадку немагчымасці / небяспечнасці фізічнай прысутнасці на пляцоўцы неабходнае для стварэння кантэнту абсталяванне бескантактава дастаўляецца ў ваш дом з выразнымі інструкцыямі па выкарыстанні;
  • кантэнт сыходзіць у мантаж;
  • гатовы прадукт аддаецца ў карыстанне, далей — ваш ход.

Паслуга прадастаўляецца бясплатна і, паколькі мы самі абмежаваныя канкрэтнымі тэхнічнымі магчымасцямі, каманда праекта пакідае за сабой права выбару фармату і адбору заяўні_ц.

Асноўныя крытэрыі адбору: актуальнасць тэмы кантэнту, тэрміновасць стварэння кантэнту для вырашэння вашых бягучых праектных задач.

Каманда праекта бярэ на сябе абавязацельства забяспечыць бяспечнае знаходжанне на працоўнай пляцоўцы, уключаючы выдачу масак, пальчатак і антысептыку.

CO-vision будзе працаваць з 1 траўня па 30 чэрвеня. У рамках праекта мы запланавалі і выпуск уласнага кантэнту.

Сачыць за навінамі CO-vision можна па спасылцы на мерапрыемства ў Facebook і Vkontakte.

Дадатковая інфармацыя і супрацоўніцтва:
info@rada.fm
cultkorpus@gmail.com

http://rada.fm/2020/05/04/co-vision/