Конкурс Bеlаrus Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr – 2017

Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў навукова-інжынэрнага конкурсу Bеlаrus Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr – 2017.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстановаў агульнай сярэдняй, прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі Беларусі ва ўзросьце ад 13 да 18 гадоў. Конкурс праводзіцца па катэгорыях “экалёгія і праблемы навакольнага асяродзьдзя”, “энергазьберагальныя тэхналёгіі”, “інфарматыка”, “матэматычныя навукі”, “праектаваньне” (электратэхніка і мэханіка), “робаты і разумныя машыны”, “фізыка”.

Мерапрыемства пройдзе ў два этапы: першы (завочны) – з 16 студзеня па 10 лютага, другі (вочны) – з 17 па 19 лютага. Зарэгістравацца трэба да 15 студзеня 2017 г.

Па выніках конкурсу найлепшыя праекты прадставяць Беларусь на Міжнародным навукова-інжынэрным конкурсе Іntеl Іntеrnаtіоnаl Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr, які пройдзе з 14 па 19 траўня 2017 г. у Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія, ЗША).

Паводлеnastaunik.info

belngo.info

13 студзеня 2017