Конкурс праектаў на мікрагранты

Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняцьце заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 эўра) па праектах разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, прапагандаваньне каштоўнасьцяў, зьвязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.

Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:
 
- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказваць здольнасьць арганізацыі дасягнуць мэтаў, названых у праекце.
- Утрымліваць прагназаваньне ўстойлівасьці дзейнасьці пасьля сканчэньня фінансаваньня па гэтай праграме.
- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой
- Заява павінна ўтрымліваць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах
- Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту павінныя быць выкананыя да 15 кастрычніка 2009 году
- Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.
 
Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 сакавіка 2009 году. Заяву, складзеную паводле прыведзенага ніжэй дадатку “Апісаньне праекту”, трэба даслаць на адрас :
 
Апісаньне праекту (ня болей за 7 нармаваных старонак[1]) па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”
 
I.   Агульная інфармацыя
1. Назва праекту
2. Назва арганізацыі
3. Кіраўнік праекту
4. Кантактныя зьвесткі
- Адрас
- Электронная пошта
- Тэлефон
- Skype
5. Рэгіён
6. Сума гранту
7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары
8. Тэрмін рэалізацыі праекту
II.        Апісаньне праекту(ня болей за старонку A4)
III.       Мэта
IV.     Мэтавая група
V.        Плян дзеяньняў
VI.      Праектная група
VII.     Чаканыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня (ня болей за старонку  A4)
VIII.    Часавы графік
IX.      Каштарыс(паводле магчымасьці ў Excel : зарплаты, абсталяваньне, матэрыял, рэалізацыя праекту, арэнда памяшканьняў, тэлефонная і інтэрнэт-камунікацыя і інш.)
 
Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 сакавіка 2009 году
 


[1] Пад нармаванай старонкай разумеецца аб’ём тэксту памерам 1800 знакаў (улучна з прабеламі).
18 лютага 2009