Арганізацыя “World Nomads” прымае заяўкі фатографаў-пачаткоўцаў на атрыманне гранта на вандроўку ў Японію

Арганізацыя World Nomads прымае заяўкі фатографаў-пачаткоўцаў на атрыманне гранта на вандроўку ў Японію.
 
Пераможца конкурсу атрымае магчымасць на працягу 10 дзён рабіць фотаздымкі пад кіраўніцтвам дасведчанага фатографа Рычарда Л'Энсана і наведаць месцы культурнай спадчыны Японіі.
 
Пачатак вандроўкі - 10 лютага 2017 года. Пераможца конкурсу атрымае экіпіроўку для вандровак кампаніі Kathmandu на суму 750 даляраў ЗША.
 
Кандыдаты мусяць: добра валодаць ангельскай мовай; прадставіць серыю сваіх фотаздымкаў; напісаць эсэ, у якім неабходна распавесці, чаму менавіта Вы павінны быць абраныя для вандроўкі.
 
Дэдлайн - 14 снежня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
 
Паводле IJnet.org
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/grant-dlya-fatografau-pachatkoucau-na-vandrouku-u-yaponiyu
 

 

25 лістапада 2016