Дапамажы дзікай прыродзе ў пару клікаў!

Рэгіён:
22.09.2019
Дапамажы дзікай прыродзе ў пару клікаў!

На сайце АПБ ptushki.org з’явілася магчымасць аплаціць ахвяраванне на ахову прыроды адразу з карткі – проста і зручна!

Гэта сталася магчымым дзякуючы модулю Doika, які стварыла каманда моладзевага аб’яднання “Фаланстэр”.

Модуль можна пабачыць як пад артыкуламі на сайце, так і ў раздзеле “Далучайся і дапамагай” – “Падтрымаць грашыма”.

Каб зрабіць грашовае ахвяраванне, трэба абраць суму з прапанаваных або ўвесці сваю, затым націснуць кнопку “Ахвяруй!” Пасля гэтага ты пяройдзеш на адмысловую абароненую плацежную старонку працэсінгавай сістэмы bePaid. Для аплаты спатрэбіцца ўнесці дадзеныя сваёй карты і пацвердзіць плацеж кнопкай “Аплаціць N руб.”, дзе N ― абраная табой сума. Аплаціць можна з банкаўскіх картак Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.

Плацяжы з банкаўскіх карт ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная форма сістэмы адпавядае ўсім патрабаванням бяспечнай перадачы дадзеных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна устойлівыя да ўзлому. Вяртанне грашовых сум пры здзяйсненні ахвяравання не ажыццяўляецца.

Ратуй дзікую прыроду Беларусі разам з намі – зрабі сваё ахвяраванне!

https://ptushki.org/news/669639.html