Асамблея маладых піратаў Эўропы

Арганізацыя “Фалянстэр” запрашае моладзь паўдзельнічаць у сустрэчы арганізацыі Маладых Піратаў Эўропы, якая пройдзе 3-5 сьнежня ў Брусэлі.

Мэты “Маладых Піратаў Эўропы” – распаўсюджваць пірацкія ідэі: рэформа капірайту, вольны дасяг да інфармацыі і адукацыі, абарона правоў чалавека; і аб’яднаньне пірацкай моладзі.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасьць завесьці знаёмствы зь піратамі з розных краінаў, а таксама паглядзець, як адбываецца самаарганізацыя моладзі ў будаўніцтве міжнароднай арганізацыі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 11 лістапада 2016 г. запоўніць заяўку.

Арганізатары мерапрыемства пакрываюць праезд і пражываньне ўдзельнікаў, а таксама аказваюць візавую падтрымку.

belngo.info

4 лістапада 2016