Стажыроўкі ў даследчай і асветніцкай арганізацыі ліберальнага накірунку Інстытуце Катона

Да 21 лютага 2017 г. студэнты і нядаўнія выпускнікі ўніверсітэтаў могуць падаць заяўку на праходжанне стажыроўкі ў даследчай і асветніцкай арганізацыі ліберальнага накірунку Інстытуце Катона (Вашынгтон, ЗША).Памер стыпендыі на 1 месяц складае 700 даляраў ЗША. Стажоры будуць займацца справаводствам, напаўненнем сайту, дапамогай у даследаваннях, а таксама арганізацыяй мерапрыемстваў у Інстытуце. Неабходныя выдатныя веды ангельскай мовы і базавыя навыкі перакладу з ангельскай на рускую.

ОДБ

 
4 студзеня 2017