Конкурс на стварэньне знаку-налепкі “даступнага гораду ”

Арганізатары праекту “Даступны горад” грамадзкае аб’яднаньне “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў” і агенцыя сацыяльных праектаў “B2S” абвяшчаюць конкурс на стварэньне значка-налепкі “Мы даступныя для ўсіх!” Праект “Даступны горад” ставіць на мэце стварэньне мапы даступнасьці беларускіх гарадоў. Для гэтага валянтэры праводзяць маніторынг будынкаў на прадмет безбар’ернасьці ды адлюстроўваюць сабраныя вынікі на электроннай мапе. Значак-налепка будзе выкарыстоўвацца для брэндаваньня ўваходных дзьвярэй аб’ектаў, даступных для інвалідаў.
 
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дызайнэры, а таксама ўсе жадаючыя. Тэхнічнае заданьне й падрабязнасьці – у файле.
 
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць гатовую працу праз эл. адрас:
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 красавіка 2015 г.
 
Паводле ampby.org 

belngo.info

9 красавіка 2015