Прэс-рэліз

21 траўня а 6.15 на свет з’явілася першае птушанё сокала-пустальгі (Falco tinnunculus), усяго праз паўтары гадзіны з’явіўся яго cіблінг. У бліжэйшыя дні з яек павінны вылупіцца і астатнія чацвёра птушанят. Не прапусціце адзін з самых таямнічых і пяшчотных момантаў - з’яўленне новага жыцця. Сачыце ў рэальным часе за гняздом сокала-пустальгі на сайце www.birdwatch.by.

   Як хутка з’явяцца птушаняты? На гэта пытанне мы даведаемся адказ у самы бліжэйшы час. За тры гады он-лайн трансляцый з гнязда сокалаў-пустэльг, што жывуць на адным з шматпавярховых дамоў у Брэсце, птушаняты з’яўляліся за розныя прамежкі часу: у 2010 годзе за 23 гадзіны вылупілася 5 птушанят; у 2011 годзе шостае птушаня з’явілася на чацвёрты дзень пасля з’яўлення першага; а ў мінулым годзе працэс вылуплення прайшоў за тры дні – 6 птушанят. 
 
   Ан-лайн назіранне за пустальгой – міжнародны праект, які  ладзяць чацвёрты год запар Гродзенскае і Брэсцкае абласныя аддзяленні грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” сумесна з Шведскім арніталагічным таварыствам, польсікім таварыстам “Сокал” і беларускай кампаніяй “Microinform”. Тэхнічную падтрымку трансляцыі забяспечваюць  берасцейскі правайдэр Elnet і польскі сайт http://www.ourbroadcast.eu/. 
Запрашаем далучыцца да трансляцыі і разам назірацць за жыццём сокалаў-пустэльгаў, якія жывуць побач з намі. 
 
Першыя хвіліны жыцця (відэа):
 
http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=w0ZEy7stSbk
http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=hq1aFn3uYTI
http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=3kNYuEfPBnE
 
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да:
 
Аляксандра Мініча, каардынат трансляцыі ў Брэсце
skype: mini_sasha
tel. in.: +375295264324
 
Яўген  Сліж, 
дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
skype: tyteishi
tel. in.: +375259191747
tel. w.: 8 (0152) 72 05 90
 
-- 
 
23 траўня 2013