ECLAB : Адкрыты набор студэнтаў і студэнтак на навучальны год 2020-21!

Рэгіён:
11.10.2020
ECLAB : Адкрыты набор студэнтаў і студэнтак на навучальны год 2020-21!

У гэты няпросты і насычаны для Беларусі перыяд каманда ECLAB адкрывае набор на навучальны год 2020/21. Ва ўмовах, калі падзеі разгортваюцца з неверагоднай хуткасцю і мяняецца звыклая карціна свету, шмат каму — і нам у тым ліку — патрэбныя новыя кропкі апоры. Мы ўпэўненыя, што вучоба, новыя веды і камунікацыя з аднадумцамі могуць стаць такім пунктам апоры, а таксама дапамогуць пад іншым вуглом зірнуць на бягучыя падзеі і знайсці новыя сэнсы ў звычайных рэчах.

Мы заўсёды з гонарам казалі пра тое, што ECLAB  гэта супольнасць. Сёння мы яшчэ больш упэўненыя ў тым, што будучыня — за супольнасцямі, якія забяспечваюць падтрымку і ўмовы для развіцця і свабоднай камунікацыі. Мы рады запрасіць новых студэнтаў і студэнтак стаць часткай ECLAB і чакаем заявак ад усіх, хто адчувае патрэбу ў новых ведах і навыках, плённых дыскусіях, даследчых і творчых праектах.

У 2020/2021 годзе навучанне ў ECLAB будзе праходзіць у змешаным (blended learning) або толькі анлайн-фармаце ў залежнасці ад эпідэміялагічнага становішча ў краіне.

Анлайн-прэзентацыя праекта пройдзе 14 кастрычніка а 19:00 на фэйсбук-старонцы ECLAB.

Набор студэнтак і студэнтаў ажыццяўляецца ў рамках сямі канцэнтрацый:

«Крытычная урбаністыка»
«Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»
«Масавая культура і медыя»
«Публічная гісторыя»
«Гендарныя даследаванні»
«Сучаснае мастацтва»
«Сучасны тэатр»

Заняткі канцэнтрацыі «Сучасны тэатр» пачнуцца ў сярэдзіне студзеня 2021 года і будуць доўжыцца 5 месяцаў.

Заняткі будуць праходзіць у вячэрні час. Працягласць навучання — 8 месяцаў (лістапад-чэрвень). Кошт поўнага курса навучання — 480 BYN ***

Для ўдзелу ў конкурсе заявак на навучанне ў ECLAB ў 2020/2021 неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

Дэдлайн падачы заявак  24 кастрычніка 2020 года.

*** У індывідуальных выпадках мы гатовыя разгледзець магчымасць вызвалення ад аплаты навучання.

http://eclab.by/by/news/adkryty-nabor-studentau-i-studentak-na-navuchalny-god-2020-21