Амбасада ЗША абвяшчае прыём заявак на праграму “Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны”

Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі  прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захаваньня культурнай спадчыны”.  Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.

У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.
 
Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна падаць заяўку, складзеную на англійскай і беларускай (рускай) мовах згодна з наступнымі інструкцыямі, на электронны адрас  з пазнакай “AFCP” не пазней за 10 студзеня 2017 года. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША  па тэлефоне (017) 210-12-83 (5604).
 
https://by.usembassy.gov/be/u-s-embassy-accepting-applications-ambassadors-fund-cultural-preservation-program-2/
8 студзеня 2017