Міжнародныя стыпэндыі для жанчынаў у ЗША

 The American Association of University Women (AAUW) абвесьціла штогадовы конкурс на адукацыйныя гранты ў ЗША для жанчынаў-студэнтак магістратуры, асьпірантуры і дактарантуры, якія не зьяўляюцца грамадзянкамі ЗША.

Міжнародная стыпэндыя ЗША для жанчынаў існуе з 1917 г. Стыпэндыяльная праграма падтрымліваецца ва ўсіх акрэдытаваных ВНУ краіны. У праграме ўдзельнічаюць усе вобласьці дасьледаваньня і навуковыя праграмы, прапанаваныя ў акрэдытаваных ВНУ ЗША. Парадку пяці магістарскіх стыпэндыяў падаўжаюць на другі год. Перавага аддаецца жанчынам, якія спрабуюць палепшыць становішча жанчынаў і дзяўчат праз грамадзянскую, грамадзкую і прафэсійную дзейнасьць. Некалькі стыпэндыяў даступныя для жанчынаў, якія праводзяць дасьледчую працу за межамі ЗША (але не ў роднай краіне), такія жанчыны павінны быць сяброўкамі Graduate Women International.

Памер стыпэндыі складае: на магістарскую праграму – 18 000 даляраў ЗША, на асьпіранцкую стыпэндыю – 20 000 даляраў ЗША, на доктарскую – 30 000 даляраў ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца жанчыны, якія не зьяўляюцца грамадзянкамі ЗША і на момант 30 верасьня 2015 г. маюць ступень бакаляўра, вольна валодаюць ангельскай мовай і маюць намер вярнуцца ў родную краіну, каб працягнуць кар'еру.

Пэрыяд прыёму заявак: з 1 жніўня па 1 сьнежня 2016 г.

Падрабязную інфармацыю пра стыпэндыяльную праграму глядзіце па спасылцы.

Паводле makeout.by

belngo.info

2 жніўня 2016