Фаланстэр. Збіраем прапановы па развіцці

Рэгіён:
07.02.2020
Фаланстэр. Збіраем прапановы па развіцці

Прывітанне, гік,

Дзелімся самай адчувальнай навінай за апошні час. Чытай!

За 2018-2019 год мы зрабілі шмат справаў і шмат у чым змяніліся. 

Назрэлі змены і ў арганізацыі:
1. як ва ўнутраным жыцці,
2. так актыўнасцяў, якія мы робім для грамадства.

Вядома, мы працягнем цікавыя і карысныя справы і сацыяльны эксперымент.

Фаланстэр базуецца на працы валанцёраў і таксама супольнасці людзей, якая лічыць вартымі нашы ідэі, каштоўнасці і ідэнтычнасць сацыяльных гікаў.

Сёння ядру Фаланстэра важна атрмаць зваротную сувязь.

Мы прапануем анкету ў 3 пытанні:
1. Што мы можам палепшыць ва ўнутранай працы.
2. Якія накірункі варта на ваш погляд развіваць, і што новае пачаць рабіць.
3. Трэцяе поле адкрытае да розных прапановаў і заўвагаў.

Чакаем глыбокіх матываваных адказаў і далейшай супрацы.

Рассылку падрыхтаваў Міхась.
Да новых выпускаў!

Запоўніць анкету!

falanster.by@gmail.com
https://falanster.by/