Запрашаем узяць удзел у Школе адукатараў–2011.

 Запрашаем вас узяць удзел у Школе адукатараў–2011: Крок – 2!
 Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў, падрыхтоўка пісьмовых заявак для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі 2011.
 Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы глядзіце ў дадатку да гэтага ліста.
 У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць і распрацаваць канцэпцыі адукацыйных мерапрыемстваў, якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 24 верасня да 4 кастрычніка 2011 г.
 Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
 Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць да 1 ліпеня электронную анкету-заяўку.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас
 

20 чэрвеня 2011