Вышаградскі фонд: Стыпендыі для навучання ў магістратуры і дактарантуры

Вышаградскі фонд прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры і дактарантуры па любой дысцыпліне і ў любой вышэйшай навучальнай установе Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі (каледж, універсітэт, навуковая акадэмія, акадэмія мастацтваў і г.д. дзяржаўнай ці прыватнай формы ўласнасці).
 
Падаць заяўку могуць студэнты, дактаранты, выпускнікі грамадзянства краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі) і Заходніх Балкан. Стыпендыі даступныя для навучання на любой мове.
Фонд выдае гранты на падарожжа, калі для заяўніка ўстанова навучання знаходзіцца на адлегласці мінімум 1,5 тыс. кіламетраў.
 
Абмежаванняў па ўзросце кандыдатаў няма.
 
Дэдлайн - 31 студзеня 2016 года. Каб падаць анлайн-заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Больш інфармацыі - тут.
 
Паводле Edu-Active.com.

http://by.odb-office.eu/anonsy_/vyshagradski-fond-stypendyi-dlya-navuchannya-u-magistratury-i-daktarantury

 

10 студзеня 2016