Падтрымка праектаў для жанчын

Глябальны Жаночы Фонд (Global Fund for Women) падтрымлівае жаночыя групы, якія змагаюцца за правы жанчынаў і дзяўчат. Фундацыя падтрымлівае групы на карысць правоў жанчынаў праз прадастаўленьне малых, гнуткіх і часовых грантаў памерам ад 500 да 20 000 даляраў ЗША на дзейнасьць і пакрыцьцё праграмных выдаткаў.

 Фундацыя высока ацэньвае экспертны ўзровень ведаў па праблемах на месцах і лічыць, што жанчыны самі найлепей ведаюць як вырашыць уласныя праблемы.

Фундацыя падтрымлівае:

- групы жанчын, якія працуюць супольна;

- арганізацыі, якія актыўна занятыя праблемамі жаночай роўнасьці і правоў жанчынаў;

- арганізацыі, якія кіруюцца жанчынамі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку па

адрасе: http://www.globalfundforwomen.org/cms/content/view/211/178/

Паводле "Кроніка Грамадскага жыцьця Гарадзеншчыны"

13 красавіка 2007