Стажыроўка ў Еўрапейскай роварнай федэрацыі (Брусель)

Еўрапейская роварная федэрацыя прапануе 6-месячную стажыроўку "Velo-city" - з сярэдзіны траўня па сярэдзіну лістапада 2016 года, аплочваемую згодна з бельгійскім заканадаўствам (751 еўра на месяц).
 
"Velo-city" - міжнародная канферэнцыя, якая аб'ядноўвае прыхільнікаў веласіпедаў, спецыялістаў па гарадскім планаванні і транспарце, інжынераў, мясцовых і рэгіянальных палітыкаў, сацыёлагаў, прадстаўнікоў гарадскіх улад, г.д.
 
У абавязкі інтэрна ўваходзяць:
- дапамога ў падрыхтоўцы "Velo-city",
- удзел у камунікацыі "Velo-city" праз сацыяльныя сеткі,
- дапамога ў лагістыцы, рэгістрацыі і іншай арганізацыйнай працы, звязанай з канферэнцыяй,
- дапамога ў арганізацыі сустрэч (асабіста і анлайн) (расклад, замова харчавання і пражывання ўдзельнікаў і інш.),
- падтрымка каманды падчас вандровак (расклад, палёты, гатэлі, браніраванне і да т.п.),
- падтрымка каманды па разнастайных адміністратыўных задачах, інш.
 
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вольнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай, дадатковае валоданне адной з еўрапейскіх моў ёсць перавагай,
- навыкі івэнт-менеджменту,
- досвед міжкультурных зносін,
- валоданне MS Office (Word, Excel, PowerPoint, Outlook),
- здольнасць заўважаць дэталі і працаваць у сціслыя тэрміны,
- прыхільнасць каштоўнасцям федэрацыі.
 
Кандыдаты мусяць мець дазвол на працу ў Еўразвязе, медыцынскую і працоўную страхоўку.
 
Заяўка мусіць уключаць ліст пра намеры (каля 300 слоў), CV на ангельскай мове (максімум 2 старонкі). Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл:  (Zoé Kruchten). Тэма ліста - "Velo-city Internship May 2016".
 
Дэдлайн - 21 сакавіка 2016 года.
 
Абраныя кандыдаты пройдуць інтэрв'ю ў Бруселі ў красавіку 2016 года. Дадатковая інфармацыя - па тэл.: +32 2 880 92 74, е-мэйл: . Падрабязнасці - тут.
 
Паводле ECF.com. 

http://by.odb-office.eu/anonsy_/stazhyrouka-u-eurapeyskay-rovarnay-federacyi-brusel

10 сакавіка 2016