Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" абвяшчае конкурс праектаў!

Рэгіён:
14.05.2020
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" абвяшчае конкурс праектаў!

Шаноўныя сябры! Як вы памятаеце, у сувязі з пандэміяй мы часова прыпынілі сваю дзейнасць. Але мы спадзяемся, што гэта хутка скончыцца, і мы зноў адчынім нашу прастору, каб ажыццяўляць новыя цікавыя праэкты і, канешне, сустрэцца з усімі вамі. Таму мы запрашаем вас для супрацоўніцтва - дасылайце заяўкі на правядзенне праэктаў, якія можна рэалізоўваць на нашай пляцоўцы.

Зона нашых цікаўнасцей - адукацыйныя праграмы для дзяцей і дарослых у сферы культуры і мастацтва, лекцыйна-дыскусійныя падзеі, мастацкія праэкты, канцэрты, мерапрыемствы сацыяльнай арыентацыі. Дасылайце свае прапановы, запаўняйце караценькую заяўку - мы гатовы падтрымаць найбольш цікавыя некамерцыйныя праекты нашымі тэхнічнымі рэсурсамі і прасторай. Як толькі небяспечная сітуацыя спыніцца - мы пачнем разам увасабляць у жыццё вашыя задумкі!

Для гэтага ў распараджэнні Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" ёсць прасторная і намоленая культурнымі падзеямі прастора. Заля, якую можна (і трэба!) выкарыстоўваць для разнастайных выдатных мерапрыемстваў: праектаў, лекцый і прыгод. Шмат паветра, вялізныя вокны, экран, каб глядзець, калонкі, каб слухаць, крэслы, каб сядзець і свабода, каб рабіць усё, што заўгодна! А таксама, што немалаважна, круты і смачны вінны бар на адлегласці выцягнутай рукі!

Мы заўсёды гатовыя да цікавага партнёрства і класных праектаў у нашай прасторы на ўзаемавыгадных і вельмі шчадралюбных умовах.
Запаўняйце заяўку, мы чакаем вас! 

info@ygallery.by
http://ygallery.by/