HrodnaImpactHub: мы пачынаем!

Рэгіён:
08.10.2019
HrodnaImpactHub: мы пачынаем!

Развіццё лідэрскага патэнцыялу моладзі і іншых актыўных жыхароў Гродна, падтрымка і папулярызацыя дзейнасці мясцовых ініцыятыў – такую ​​мэту ставяць перад сабой стваральнікі праграмы HrodnaImpactHub, якая пачынае сваю працу ў Гродне.

Першым курсам у межах праграмы стане курс “Youth can”. Яго ўдзельнікамі стануць студэнты і выпускнікі навучальных устаноў Гродна – у першую чаргу выхадцы з сельскай мясцовасці, маладыя людзі з інваліднасцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцця.

15 удзельнікаў курса атрымаюць навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнес-ідэі і ўласныя праекты.

Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны развіццю ўменняў самапрэзентацыі і камунікацыі, прыняцця рашэнняў, крытычнага мыслення, а таксама іншых уменняў, неабходных для самарэалізацыі, планавання сваёй кар’еры, пошуку працы.

Праграма навучання складаецца з двух двухдзённых трэнінгаў (12-13 і 26-27 кастрычніка кастрычніка), знаёмства з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультавання з боку дасведчаных ментараў.

Заявіцца на ўдзел у курсе можна да 10 кастрычніка, запоўніўшы электронную заяўку.

Праграма распрацавана «Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскім аб’яднаннем” Цэнтр “Трэці сектар”.

У межах гэтай праграмы запланаваны і іншыя курсы, звязаныя з развіццём лідэрскай патэнцыялу моладзі і іншых актыўных жыхароў Гродна, падтрымкай мясцовых ініцыятыў.

http://3sektar.by/news/hrodnaimpacthub-myi-pachyinaem.html