Інфармацыйны агляд №17(84) 0208/05/03

Рэгіён:
08.05.2003


Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд №17(84)

0208/05/03


У рассылцы навіны з Магілёва, Бабруйска, Крычава, Горак, Бялынічаў, Глуска, Дрыбіна

агляд рэгіянальных медыяўі інтэрнэту


МАГIЛЁЎ


NGOs

    Магілёўскія журналісты і прадстаўнікі арганізацыяў недзяржаўнага сэктару ўзялі ўдзел у нямецкабеларускаукраінскай партнэрскай канфэрэнцыі Украіна і Беларусьмост між пашырэньнем Эўрапейскага Зьвязу і Расеяй. Арганізатарамі традыцыйнага Форума сустрэчаў былі Фэдэральны цэнтар палітычнай адукацыі, фундацыі УсходЗахад і імя Фрыдрыха Эберта. На канфэрэнцыі ўдзельнікамі былі абмеркаваныя Канцэпцыі супрацоўніцтва з Украінай і Беларусяй па пашырэньні Эўрапейскага Зьвязу, Беларусь і Ўкраіна ў кантэксьце палітыкі між Брусэлям і Масквой, былі закранутыя таксама аспэкты стану грамадзянскае супольнасьці, бізнэсу, постчарнобыльскіх наступстваў, культуры.

    На канфэрэнцыі была прэзэнтавана справаздача па рэалізацыі ў 200203 г.г.праграмы падтрымкі Беларусі Адольваючы межы і даведзеная папярэдняя інфармацыя аб праграме разьвіцьця Беларусі на 200304г.г. Па выніках ажыцьцяўленьня ў 2002 годзе праграмы падтрымкі на абмеркаваньне ўдзельнікаў канфэрэнцыі былі прапанаваныя дыскусійныя матэрыялы на тэмы: адукацыя, сацыяльнай сфэры, экалёгіі і эканомікі, зьведзеныя ў дакумант Перспэктывы грамадзкага разьвіцьця ў Рэспубліцы Беларусь. У прадмове да дакуманту яго ўкладальнікамі даводзіцца, што абраная тэматыка матэрыялаў не выпадковая. Значная частка суб'ектаў грамадзянскае супольнасьці Беларусі актыўна працуе супольна з сваімі нямецкімі партнэрамі ў гэтых сфэрах, якія маюць выключнае значэньне для пасьпяховай інтэграцыі краіны ў агульнаэўрапейскія працэсы мадэрнізацыі.

Алесь Асіпцоў


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў

    Магілёўская арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі
зладзіла на 4 гадавіну зьнікненьня беларускага палітыка Юрыя Захаранкі акцыю
Ланцуг неабыякавых людзей насупраць будынка гарвыканкаму. Блізу 20ці
ўдзельнікаў трымалі ў рукох партрэты палітыкаў, прычыны і матывы зьнікненьня
якіх застаюцца таямніцай для грамадзкасьці краіны. За хадой акцыі, якая
цягнулася паўгадзіны назіралі як журналісты з грамадзкімі праваабаронцамі, гэтак
і прадстаўнікі праваахоўчых структураў. Ланцуг неабыякавых людзей абышоўся
гэтым разам без затрыманьняў. Па сканчэньні акцыі некаторыя зь міліцыянтаў
выявілі свой інтарэс да лёсу зьніклых палітыкаў, беручы ў пікетоўцаў плакаты з
выявай Юрыя Захаранкі. Сёйтой міліцыянт пасьпеў атрымаць і ўлёткі з
буклетамі.

Алесь Асіпцоў


Асяродзьдзе

    В апреле возрос уровень загрязнения воздуха сероуглеродом,
фенолом и формальдегидом. Для оценки качества воздушного бассейна Могилева было
проанализировано 3355 проб воздуха по 28 примесям. Почти половина случаев
превышения предельно допустимых концентраций зарегистрирована в Заднепровье.

     Для снижения влияния выбросов промышленных предприятий на уровень загрязнения воздушного бассейна города в периоды с неблагоприятными метеоусловиями было передано три предупреждения.

По информации «Могилёвоблгидромета»


Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

падрыхтавала Катарына Іванова


     3 Міжнародная навуковая канферэнцыя Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць 2223 мая пройдзе ў памяшканні Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. За арганізатараў выступаюць таксама музей Гісторыі Магілёва і ўпраўленне культуры гарвыканкама. Мэта канферэнцыі  папулярызацыя гістарычнакультурнай спадчыны Магілёўшчыны. Плануецца падсумаваць вынікі апошніх даследванняў навукоўцаў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі і культуры краю.

     Акрамя мясцовых навукоўцаў і краязнаўцаў удзел, у канферэнцыі прымуць гісторыкі з іншых рэгіёнаў Беларусі, госці з Украіны, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля. Удзельнікі канферэнцыі будуць працаваць у навуковых секцыях: Магілёў напярэдадні і часоў Магдэбургскага права, Магілёў губернскі, Савецкі перыяд у гісторыі і культуры Магілёва, Сацыякультурныя асаблівасці развіцця Магілёва на мяжы стагоддзяў. У праграме канферэнцыі  публічныя лекцыі ў Магілёўскім гарвыканкаме, МДУ імя А.Куляшова і ва універсітэце харчавання. Навуковыя паведамленні ўдзельнікаў канферэнцыі мяркуецца выдаць асобным зборнікам.

«Вечерний Могилёв»

**************

     В Могилёвском микрорайоне Казимировка по благословению епископа Могилёвского и Мстиславского Софрония будет создан православный СвятоУспенский приход. Собираются пожертвования на строительство храма.

Могилёвская правда

**************

     Несмотря на то, что жители Могилёвщины за прошедший
субботник собираются перечислить более 500 миллионов заработанных рублей на
строительство Национальной библиотеки, итоги рабочей субботы не удовлетворили
главного санитарного врача области. Очистить от мусора, к сожалению, удалось в
основном центральные улицы городов и райцентров, а также территории предприятий
и организаций. Но к окраинам, где сконцентрировано самое большое количество
несанкционированных свалок, даже не притронулись. Причиной этого, по мнению
главного санитарного врача, стала недостаточная разъяснительная и
организационная работа местной власти среди населения.

Могилёвская правда

**************

     Могилёвский горисполком в целях стимулирования творческого труда учредил специальную премию «Достижение» в размере 60 базовых величин. Согласно утверждённому положению, премия будет присуждаться ежегодно на конкурсной основе в 18 сферах деятельности ( промышленность, строительство, торговля, образование, здравоохранение). Лауреатам будет вручаться специальный Диплом, а их имена будут занесены в Книгу славы города Могилёва.

«Вечерний Могилёв»


БАБРУЙСК

Віктар Качан

svajasprava@mail.ru

tutby@yandex.ru


NGOs

    7 траўня ў рамках Усебеларускага фестываля Валанцёрскі рух Центр выхаваўчай працы Росквіт, пры дапамозе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна, арганізаваў лекцыю аб шкодзе наркотыкаў для навучэнцаў СШ №28. Мерапрыемства праводзілася ў межах праграмы Я навучаю равеснікаў  лектарамі былі вучні школ горада. Практыка паказала, што падлеткі значна лепш успрымаюць інфармацыю ад сваіх аднагодкаў, чым ад дарослых спецыялістаў.

**************

    На чарговым сходзе Бабруйскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў у арганізацыю прыняты два новых чальца  журналісты з газет Вечерний Бобруйск і Бабруйскае жыццё. Яны ж большасцю галасоў былі абраны дэлегатамі на з'езд БАЖ, які адбудзецца 6 чэрвеня.


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў

     Ля Мінскіх могілак Бабруйска 6 траўня, у чацвёртую гадавіну знікнення Юрыя Захаранкі, мясцовыя актывісты АГП зладзілі пікет. Некалькі чалавек амаль гадзіну трымалі плакаты з выявамі Ю.Захаранкі, В.Ганчара, Д.Завадскага, С.Красоўскага, а таксама Г.Карпенкі. Акцыя прайшла без затрыманняў.


КРЫЧАЎ

Андрэй Кузьмін

kontaktcentr@mogilev.unibel.by


NGOs

    У Крычаве прайшоў фестываль мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, зладжаны грамадскім аб'яднаннем Кантактцэнтр&rdqu o; і прымеркаваны да сусветнага дня свабоднай прэсы. У мерапрыемстве былі прадстаўлены 9 перыядычных і 12 неперыядычных выданняў, якія ў розныя часы выходзілі ў Крычаўскім раёне.

    Рэдактары і актывісты самвыдатаўскіх СМІ падзяліліся сваім бачаннем працэсаў, што адбываюцца ў свеце інфармацыі, агучылі прынцыпы перспектыўных форм супрацоўніцтва. На думку былога рэдактара маладзёжнага бюлетэня Маладзёжны кур'ер Алесі Сцібун, недзяржаўная прэса будзе развівацца нават у неспрыяльных умовах, імкнучыся даваць чытачу аб'ектыўную інфармацыю.


Асяродзьдзе

    На працягу тыдня ў крычаўскіх сем'ях гасцявалі 25 актывістаў дабрачынных ініцыятыў з нямецкага Гютэрсло, якія займаюцца арганізацыяй летняга адпачынку для крычаўскіх дзетак. Адзіным партнёрам нямецкіх дабрачыннікаў у Крычаве болей за 10 год з'яўляўся грамадскі камітэт Дзецям Чарнобыля.

     Пад час візіту падпісана афіцыйная дамова паміж афіцыйнымі асобамі з Гютэрсло, камітэтам Дзецям Чарнобыля і Крычаўскім райвыканкамам па аказанні матэрыяльнай дапамогі сацыяльным і навучальным установам, асобным сем'ям раёна.

**************

     Разгляд справы ў Магілёўскім абласным гаспадарчым судзе па іску індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Няроўнага да Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта перанесены на 19 траўня. Менавіта тады, магчыма, будзе пастаўлена кропка ў двухгадовым супрацьстаянні рэдактара незарэгістраванай газеты Вольны горад з крычаўскай уладнай вертыкаллю.

     Першапачатковы разгляд справы, што адбыўся ў Магілёве 30 красавіка, выявіў пэўныя недакладнасці ў прапанаваных бакамі дакументах, зза чаго суддзя прапанавала прадаставіць суду новыя дакументы, якія могуць паўплываць на канчатковае рашэнне.

    Такім чынам, па выпраўленні ўсіх хібаў, Магілёўскі абласны суд прыме, нарэшце, рашэнне аб законнасці ці незаконнасці адмовы Крычаўскага выканаўчага камітэта ўзгадніць юрыдычную адрэсу Вольнага горада у Крычаве.


ГОРКІ

Ілья Заранок

snajper@tut.by

misgor@inbox.ru


NGOs

     Прадстаўнікі Горацкіх НДА, Задзіночання Беларускіх студэнтаў і жаночай арганізацыі Любава, наведваюць заняткі палітычнай школы, арганізаванай суполкай Новая зямля для моладзевых лідэраў вобласці. Слухачы знаёмяцца з палітычным маркетынгам, аспектамі эфектыўнага ўдзелу ў массавых кампаніях, дачыненням з СМІ

     Як зазначае адна з удзельніц палітычнай школы Галіна Будная: Тэмы школы вельмі карысныя для мяне і як для грамадзянкі Беларусі і як для актывісткі грамадскай арганізацыі. Нягледзячы на тое, што Любава ; непалітычная арганізацыя, шмат якія моманты безумоўна будуць выкарыстаныя ў дзейнасці арганізацыі.


Асяродзьдзе

     Другога траўня на незалежную грамадскую газету Дзядзька Тарас падпісаўся 150 чытач. Выдаўцы кажуць, што для газеты, якая дасёння не мае статуса афіцыйна зарэгістраванай, гэткая колькасць падпісчыкаў безумоўны посьпех. Бліцапытанні чытальніцкай аўдыторыі сведчаць, што чытаюць Дзядзьку Тараса праз своечасовасць пададзенай інфармацыі, яе разнастайнасць і шчырасьць аўтараў. Чытачам імпануе гумар, з якім каментуюцца некаторыя горацкія падзеі. Да спадобы чытачу крыжаванкі, показкі, гараскопы і нават тэлепраграма.


БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

karpechanka@tut.by

mismi@ukr.net


NGOs

    Бялыніцкая суполка Фонду Г.Грушавога прымала кіраўнікоў дабрачынных ініцыятыў з гарадоў Золінген і Герфорд (Нямеччына). Госці знаёміліся з сем'ямі некаторых дзяцей, якія, намаганням гэтых ініцыятыў, праходзілі аздараўленне ў Нямеччыне, і пацвердзілі намер працягваць сваю чыннасць і надалей.

    Падчас візіту ў Свяцілавіцкую школу, нямецкія госці прынялі ўдзел у стварэнні школьнага дэндрарыя, высадзіўшы 36 дрэўцаў.


Асяродзьдзе

    У чацьвёртым міжнародным фестывалі Свет пасля Чарнобыля  позірк у будучыню, што ладзіцца дабрачынным фондам Дзецям Чарнобыля і яго замежнымі партнерамі, упершыню ўзяла ўдзел бялыніцкая каманда школьнікаў, створаная вучнямі Свяцілавіцкай СШ. Сёлета каманда ацэньвалася паза конкурсам, аднак была адзначана заахвочвальнымі прызамі і запрошана да ўдзелу ў наступным фестывалі ўжо як канкурсант.

**************

    Пад пагрозай апынулася рэчка Вабіч, побач з якой у вёсцы Рудня размешчана жывёлагадоўчая ферма. Недахоп у калгасе імя Чкалава, якому належыць ферма, дызельнага паліва не дазваляў на працягу некалькіх год вывозіць гной. З перапоўненага сховішча гной пачаў сцякаць у двух накірунках: назад у кароўнік і ў Вабіч. Гноевы ручай апынуўся б у рэчцы, калі б раённая інспекцыя аховы прыроды, куды звярнуўся дэпутат райсавета па Лебедзянкаўскай выбарчай акрузе Валерый Вусік, не прымусіла кіраўніцтва калгаса ачысціць ферму ад гною.

**************

    Раённыя краязнаўчыя чытанні праведзены з ініцыятывы бялыніцкага аддзела адукацыі. Удзел у іх прынялі 13 аматараў вывучэння мінуўшчыны роднага краю — настаўнікі і вучні школ раёна. Аднак ні Бялыніцкае краязнаўчае таварыства, ні яго сябры афіцыйнага запрашэння да ўдзелу ў чытаннях не атрымалі.

    Гэта сведчыць аб адсутнасці жадання ў кіраўніцтва райаддзела адукацыі мець за партнёра ў сферы краязнаўства арганізацыяў недзяржаўнага сэктару.

**************

    Рабочыя ПМК  241, пад час упарадкавання могілак вёскі Задруцкая Слабада, якая з'яўляецца прыгарадам Бялынічаў, звярнулі ўвагу на гумавую ёмістасць, у якой знайшлі каля двух кілаграмаў ртуці.

   Зараз міліцыя высвятляе якім чынам небяспечнае рэчыва трапіла на могілкі.

**************

    Знаны беларускі кінарэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, што зняў мастацкія фільмы Зімародак, Дуброўскі, Хлеб пахне порахам, наведаў Бялынічы. У местачковым кінатэатры адбылася сустрэча рэжысёра з вучнямі школ. Завяршыла яе дэманстрацыя кранальнай, прысвечанай чарнобыльскай тэме, кінастужкі рэжысёра Душа мая, Марыя.

**************

    Кіраўніцтва Бялыніцкага РАУС абвесціла вынікі праведзенай на тэрыторыі раёна аперацыі Арсенал, пад час якой у школах раёна выяўляліся непаўналетнія, схільныя да ўчынення правапарушэнняў з прымяненем зброі, і правяраліся ўладальнікі зарэгістраванай паляўнічай зброі.

    Складзена сем пратаколаў аб парушэннях КаАП Беларусі: адзін за парушэнне парадку перадачы зброі, тры  правілаў яе захоўвання, тры  за невыкананне правіл перарэгістрацыі. Канфіскавана 5 паляўнічых стрэльбаў, 2 здадзены ўладальнікамі добраахвотна.

**************

    Толькі за апошні тыдзень пажарныя падраздзяленні мясцовага аддзела МНС 7 разоў выязджалі на тушэнне гэтак званых сельскагаспадарчых палаў. Агонь пагражаў перакінуцца на жывёлагадоўчы комплекс калгаса Перамога, што ў Галоўчыне, і майстэрню ды сталоўку Алешкавіцкай базавай школы.

    Да адміністрацыйнай адказнасці за падпальванне сухой травы прыцягнуты 11 чалавек.

**************

     Афіцыйны статус беспрацоўнага на Бялыніччыне маюць 510 чалавек, што складае 5,6% ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва раёна. Гэта самы высокі паказчык у вобласці.


ГЛУСК

Ігар Кірын

glucl@mail.ru

http://www.hot.ee/glusk


Асяродзьдзе

    Маршрутные такси все больше входят в жизнь в Глуске. В то время, как в соседнем Бобруйске юркие микроавтобусы с номерами маршрутов заполонили все улицы на традиционных направлениях рейсовых автобусов, постепенно вытесняя их с рынка перевозок, в Глуске пока работают 4 такси. Пионером частного извоза стал Федор Кульбицкий пару лет назад. В настоящее время парк перевозчиковпредпринимат елей составляют 2 легковых автомашины и 2 микроавтобуса. Теперь на такси можно быстро и удобно доехать до Бобруйска и Осипович. Стоимость проезда почти такая же, как и на рейсовом автобусе. Если на автобусе поездка до Бобруйска обходится в 2100 рублей, то на такси  2500. В то же время на автобусе этот путь занимает час времени, в то время как на такси  в два раза быстрее. Удобные сиденья, приятная музыка, включенная печка, если на улице холодно  все это создает теплую, дружескую атмосферу, так непохожую на условия в салоне рейсового автобуса.

**************

    В условиях финансового кризиса все больший акцент в учреждениях культуры района на платные услуги. Ежемесячно до библиотек и клубов доводятся планы по выполнению платных услуг. Оценка работы и выплата премий работникам делается с учетом пополнения кассы. На невыполнивших план начинает смотреть косо начальство.

    В то же время условия, в которых существуют учреждения культуры, оставляют не так уж много вариантов для того, чтобы зарабатывать на жизнь. Дырявые деревянные стены центральной библиотеки в Глуске, почерневший потолок в танцевальном зале районного Дома культуры

    Правда, если в Глуске в библиотеке есть дефицитные книги, которые можно предоставить за отдельную плату, и есть желающие ими воспользоваться, а аппаратура районного Дома культуры позволяет проводить платные концерты и дискотеки, то в деревне таких возможностей гораздо меньше.

    О чем, например, можно говорить в Березовке, когда зрительный сельского Дома культуры в таком состоянии, что на недавнем концерте, который проходил там с участием самодеятельных артистов из соседних Заволочиц, с потолка отвалилась плитка, ранив в голову одну из зрительниц.


ДРЫБІН

Сяргей Станкевіч

s_dribinsky@tut.by

dribindemo@list.ru


Асяродзьдзе

    Дрибин посетили две иностранные делегации.Представители Итальянского фонда «Поможем им жить» определяли фронт работ для итальянских волонтёров, приезд которых в Дрибинский район запланирован на лето. Делегация в составе 36 человек из Голландии представляла семьи, которые принимали на отдых местных детей.

    Гости посетили выставку икон и лесной скульптуры, для них был организован концерт, в котором приняли участие и голландцы, исполнившие несколько песен на родном языке.

**************

    На первое января численность населения района составила 15020 человек. За январьфевраль родилось 22человека, а умер 71. В район прибыло 47 человек и 69 его покинуло.

    В феврале 2003 года реальная заработная плата в районе уменьшилась на 12,6% по сравнению с прошлым годом. При этом каждый третий работник получал её не своевременно.

    В первом квартале 2003г. Основные средства население тратит на продукты питания (75,3% от товарооборота, 30,2% из них приходится на алкоголь).


Рэдактар рассылкіКатарына Іванова

asiptsov@krug.unibel.by

asmoh@mail.ru

Air Force 1 Mid Flyknit