Інфармацыйны агляд №25(92) 2/07/03

Рэгіён:
04.07.2003



Тыдню з Магілёўскай вобласьцю 2
гады

Сустрэнемся ў верасьні


Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд №25(92)

02/07/03


Навіны з Магілёва, Бабруйска, Крычава, Горак, Бялынічаў, Асіповічаў, Шклова

агляд рэгіянальных медыяўі інтэрнэту


МАГIЛЁЎ


NGOs


У Магілёве для сябраў абласной арганізацыі грамадзкага аб'яднаньня Працоўныя жанчыны супрацоўнікі Праграмы Партнэрства Альянса Каўнтэрпарт прэзэнтавалі перспэктыўныя накірункі яе ажыцьцяўленьня. На сустрэчы было адзначана, што цягам бліжэйшых трох год Праграма будзе арыентавана на аказаньне дапамогі грамадзкім аб'яднаньням у стварэньні і разьвіцьці грамадзкіх клюбаў  формы супрацы камерцыйных і некамерцыйных арганізацыяў з узаемадзеяньнем зь мясцовымі ворганамі кіраваньня і самакіраваньня.дзеля развязаньня мясцовых праблемаў. Супрацоўнікі праграмы казалі і аб новым складніку разьвіцьця сацыяльнага супрацоўніцтва  дапамозе грамадзкім клюбам у стварэньні Фондаў разьвіцьця мясцовае супольнасьці.

Абласная арганізацыя Працоўных жанчын сталася адзінай у Магілёве арганізацыяй, якая парупілася запоўніць распаўсюджаныя CAP анкеты. На сустрэчу акрамя прадстаўнікоў суполак Працоўных жанчын былі запрошаныя і прадстаўнікі некаторых магілёўскіх сацыяльнаарыентаваных НДА, супрацоўнікі ўпраўленьня сацыяльнага забясьпячэньня ды журналісты.

Алесь Асіпцоў


Магілёў у паведамленьнях мясцовых медыяў і інтэрнэце

падрыхтавала Катарына Іванова


Могилёв отметил 736летие и 59ю годовщину освобождения от немецкофашистских захватчиков. Праздник города, который посетило около 30 делегаций городов Беларуси, России, Украины, Казахстана, Литвы, Польши, начался открытием пешеходной улицы (в неё превратилась часть ул.Ленинской). В течение двух дней состоялись театрализованное представление, посвящённое героизму защитников Могилева, карнавальное шествие по ул.Первомайской, выставки, концерты, спортивные соревнования, танцевальноразвлекательн ые программы, праздничный салют.

**************

Под эгидой Международной Ассамблеи столиц и крупных городов (МАГ) в Могилёве прошла конференция «Москва  Могилёвская область: экономическая интеграция на примере Могилёва и Восточного административного округа Москвы».

В минувшем году на рынок российской столицы было поставлено 14% произведённой в Могилеве продукции, в текущем  планируется увеличить поставки ещё на 20 %.

Ассамблея насчитывает 47 крупных городов, в числе которых города Беларуси, Украины, России, Молдовы, Армении, Грузии, Киргизии, Казахстана и Таджикистана.

**************

Накануне Дня освобождения Беларуси от немецкофашистских захватчиков завершено строительство второй очереди мемориального комплекса «Буйничское поле».

Главный вход украсила арка с барельефами и надписями о происходивших здесь в 1941 году событиях. Углублено «озеро слез», посажены три тысячи деревьев, которые символизируют количество воинов оборонявших город на этом рубеже. Во внутренней части мемориальной каплицы сделаны интерьеры, которые включают в себя художественные росписи, написанные могилёвским художником Александром Суворовым по мотивам сражений Великой Отечественной войны и на религиозные темы, скульпторами Юрием Павловым и Владимиром Кононовым выполнены художественные барельефы.

В день освобождения Могилёва в погребальнице каплицы захоронены останки шести погибших воиновзащитников города, которые были найдены в конце мая поисковым отрядом ВИККРУ на местах боев при обороне Могилёва.


БАБРУЙСК

Віктар Качан

svajasprava@mail.ru


NGOs


Пра перспектыўныя формы супрацоўніцтва і прынцыпах сумесных дзеянняў грамадскіх аб'яднанняў горада дыскутавалі актывісты бабруйскага сэктару НДА. Як неабходныя перадумовы ў стварэнні эфэктыўных мясцовых кааліцыйных структур былі названыя дабраахвотнасць, адкрытасць, скаардынаванасць дзейнасці ўдзельнікаў.

Людміла Кокаш


Асяродзьдзе


На міжнародным фестывале Вянок сяброўства прысутнічалі 700 гасцей з Расіі, Малдовы, Польшчы, Украіны , а таксама з іншых абласцей Беларусі. Дзеля абслугоўвання гасцей былі знятыя аўтобусы з гарадскіх маршрутаў.

Людміла Кокаш

**************

Ліга дабраахвотнай працы адмовілася фінансаваць школьны летнІк для дзяцейінвалідаў. Пасля скаргі мясцовай суполкі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецямінвалідам і маладым інвалідам, кіраўніцу аддзела па справах моладзі пазбавілі прэміі, але летнік так і не быў адноўлены.

Адмысловая праграма для дзяцейінвалідаў ажыццяўлялася цягам пяці год супольна аддзелам па справах моладзі гарвыканкама, грамадскім аб'яднаннем Дзеці ў бядзе, Бабруйскім аддзяленнем БелАДДІіМІ, Гарадскім таварыствам інвалідаў.

Людміла Кокаш

**************

Блізу 400 прызыўнікоў сталі ўдзельнікамі агульнагарадскога Дня прызыўніка, што адбыўся на тэрыторыі 147ай брыгады. Пасля выступаў намесніка галавы адміністрацыі Ленінскага раёна, прадстаўнікоў ваенкамата, БРСМ і гарадскога цэнтра занятасці, дэманстрацыі вайскаўцамі свайго прафэсійнага спрыту юнакі ўрэшце атрымалі позвы.

Данута Чыгір

**************

На паседжанні ў гарвыканкаме прадстаўлены новыя кіраўнікі. Дырэктарам рэгіянальнага Цэнтра занятасці насельніцтва прызначана Наталля Казакова, былая намесніца дырэктара, начальнікам аддзела інфармацыі гарвыканкама стаў Сяргей Біткін, які дагэтуль працаваў галоўным спецыялістам рэгіянальнага Цэнтра занятасці.

Данута Чыгір

**************

Дзевяць прамысловых і адно будаўнічае прадпрыемствы не выплацілі заробкі за травень, а некаторыя маюць запазычанасці за красавік. У ліку неплацельшчыкаў ФанДАК, абутковая фабрыка, леспрамгас.

Данута Чыгір


Бабруйск у паведамленьнях мясцовых медыяў і інтэрнэце

падрыхтавала Данута Чыгір


У мінулым 2002 годзе ў Бабруйску было зафіксавана 48165 парушэнняў правілаў дарожнага руху. За пяць месяцаў гэтага года правілы былі парушаны 18284 разы, што амаль на чатыры тысячы больш, чым летась.

**************

На Бабруйскім мытным пасту затрымана больш за 20 тонн дэкаратыўнай паперы агульным коштам 246 367 000 тыс. рублёў.


КРЫЧАЎ

Кацярына Яленская

kontaktcentr@mogilev.unibel.by


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў


Распрацоўцы эфэктыўных дзеянняў на пашырэнне супрацоўніцтва была прысвечана сустрэча сябраў Крычаўскай арганізацыі Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі Народная грамада са шведскім сацыялдэмакратам сп.Сікандерам Батам.

Вынікам сустрэчы стала запрашэнне маладых сацыялдэмакратаў Крычава на стажыроўку ў Швэцыю.


Асяродзьдзе


Мясцовым выканаўчым камітэтам праведзены традыцыйныя спаборніцтвы па конным спорце.

Сёлета за галоўны прыз змагаліся 40 наезднікаў з навучальных устаноў Крычаўскага раёну. Яны дэманстравалі майстэрства ў камандным і індывідуальным заліках.

У абодвух заліках перамаглі прадстаўнікі вышэйшага аграрнага прафесійнатэхнічнага каледжа. Старшыня калгаса Сакольнічы уручыў пераможцам галоўную ўзнагароду спаборніцтваў  парсюка.

**************

Сёлета ў раёне скончылі школу амаль тры з паловай сотні юнакоў і дзяўчат. Больш за 70 выпускнікоў атрымалі граматы. Сярод выпускнікоў школ 21 медаліст, у ліцэі  12.

Летась кожны трэці выпускнік пацвердіў веды, паступіўшы ў ВНУ.

**************

З даху кароўніка ў в.Дзягавічы знялі 792 лісты шыферу. Дырэктар УКСП Крычаўскае звярнуўся з заявай у РАУС. Злачынцы пакуль не выяўлены.

**************

За першую палову 2003 года Крычаўскай міжрайпракуратурай былі праведзены 42 праверкі выканання заканадаўства ўстановамі, прадпрыемствамі, грамадзянамі. У выніку да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 130 пасадавых асоб і грамадзян, вынесена 22 пратэсты на незаконныя прававыя акты, унесена 40 прадстаўленняў і прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў закона.

Летась у гаспадарчы суд было падрыхтавана 12 іскавых заяў аб спагнанні больш за 200 млн. рублёў на карысць завода гумавых вырабаў, ВРУП Крычаўцэментнашыфер&rdq uo;, спіртзавода Чырванабудскі, мясакамбіната ды іншых. Большасць з іх задаволена ў поўным памеры. Пакараны 8 супрацоўнікаў РАУС, 15 пазбаўлены прэміяльных даплат.


ГОРКІ

Ілья Заранок

snajper@tut.by

misgor@inbox.ru


Асяродзьдзе


Горацкі раённы Савет дэпутатаў выдаліў са свайго чарговага паседжання мясцовых журналістаў.

З прапановы старшыні Савету сп.Халявы рашэннем большасці прысутных дэпутатаў залю вымушаны былі пакінуць карэспандэнтка Региональных ведомостей і рэдактар незарэгістраванага выдання Дзядзька Тарас. Падставай для выдалення, паводле сп.Халявы, стала адсутнасць у журналістаў акрэдытацыі.

Журналісты абураны паводзінамі дэпутатаў, бо на паседжаннях органаў мясцовага самакіравання мае права прысутнічаць любы выбаршчык.

**************

У малітоўным доме хрысціянаў веры евангельскай Благодать адбылося першае беларускамоўнае набажэнства.

Да гэтай падзеі мясцовыя пяцідзесятнікі набліжаліся працяглы час  замінала адсунасць поўнага перакладу Бібліі ды засмучала недасканалае валоданне мовай. На беларускамоўнай службе прысутнічала больш за 40 вернікаў.

Найбольшыя пратэстанцкія прыходы з зарэгістраваных у Горках маюць пяцідзесятнікі ды баптысты. Малельныя дамы працуюць з пачатку дзевяностых. Вернікі з дазволу адміністрацыі ладзяць сустрэчы са школьнікамі ды студэнтамі, гарадскія дабрачынныя мерапрыемствы.

Найменьшая парафія ў Адвентыстаў сёмага дня, якая з'явіліся ў Горках у 2002 годзе, афіцыйна не зарэгістравана і, паводле новага закона Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях наўрад ці здолее дамагчыся афіцыйнага статусу.


Горкі у паведамленьнях мясцовых медыяў і інтэрнэце

Падрыхтаваў Ільля Заранок


У Горацкі Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паступіла гуманітарная дапамога з Ірландыі.

Еўрапейскія сябры даслалі ў Горкі прадукты і вопратку, якіх, паводле дырэктаркі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, хопіць на паўгады.

Региональные ведомости

**************

З завяршэннем ацяпляльнага сезону спынілася падача гарачай вады ў кватэры жыхароў горада. З першага ліпеня горацкія камунальныя службы абяцалісяаднавіць водазабеспячэнне, аднак зза недахопу сродкаў на тэхнічны рамонт і замену трубаў доўгачаканая падзея адкладаецца на няпэўны тэрмін.

Дзядзька Тарас


БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

karpechanka@tut.by


NGOs


Прадстаўнікі бялыніцкіх НДА правялі жалобны сход з прычыны смерці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Была зроблена спроба асэнсаваць ролю пісьменніка ў беларускай і сусветнай літаратуры, нацыянальнай і еўрапейскай культуры, прыгадвалася яго наведванне Бялыніччыны ў сярэдзіне 80х гадоў. Тады разам з Васілём Быкавым на сустрэчу з бялынічанамі прыехалі Рыгор Барадулін, Алесь Жук. У пэўнай ступені словы і пазіцыя пісьменніка падчас візіту паспрыялі ўзнікненню ў мястэчку грамадска актыўнага асяродку, а затым літаратурнамастацкага і культурнаасветніцкага клубу Усход.

Удзельнікі сходу падтрымалі прапановы рэспубліканскага ТБМ імя Ф. Скарыны на ўшанаванне памяці народнага пісьменніка Васіля Быкава і неабходнасць выдання акадэмічнага поўнага збору твораў.

**************

Бялыніцкая моладзевая археалагічная ініцыятыва, якую ачольвае настаўнік СШ № 1 Уладзімір Лахцікаў, падвяла вынікі конкурса на лепшае апісанне археалагічных помнікаў і гістарычных мясцін бялыніччыны.

Лепшай прызнана калектыўная праца навучэнак Бялыніцкага ПТВ217 Стан археалагічных помнікаў Запольскага сельсавета і магчымыя шляхі іх добраўпарадкавання, аховы і выкарыстання.

Прапановы ўдзельнікаў конкурса на лепшае апісанне археалагічных помнікаў і гістарычных мясцінаў Бялыніччыны будуць скарыстаны распрацоўшчыкамі раённай праграмы па захаванні археалагічных помнікаў Бялыніцкага раёна.


Асяродзьдзе

У Вішоўскім сельсавеце прайшоў выязны семінарнарада абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзе абмеркаваны перспектыўныя шляхі развіцця прыродаахоўнай дзейнасці на Бялыніччыне і ў Магілёўскай вобласці.

Кіраўніцтва абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама начальнікі раённых дзяржаўных прыродаахоўных інспекцый Магілёўшчыны, азнаёміліся з арганізацыяй работы скіраванай на добраўпарадкаванне ў сельсавеце, наведалі ачышчальныя збудаванні і палігон для цвёрдых бытавых адыходаў райцэнтра, пазнаёміліся з экспазіцыяй музея прыроды СШ № 2 Бялынічаў.

**************

У рамках міжнароднага фестываля духоўнай музыкі Магутны Божа у Бялынічы завіталі два музычныя калектывы: дзіцячы ансамбль Перламутр з Даўгаўпілсу і жаночы джазавы аркестр Таццяна з СанктПецярбургу.

Добры канцэрт доўжыўся амаль паўтары гадзіны ў зале кінатэатра Зорка, толькі напалову запоўненай месцічамі.

**************

З пачатку года ў дзевяці з васемнаццаці калгасах і саўгасах адбыліся змены кіраўніцтва.

За апошні час падаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні старшыня калгасу імя Чкалава, пайшоў у адстаўку кіраўнік калгаса Наша перамога; пасля рэпартажу ў Навінах па АНТ, у якім узгадвалася аб згубе 18 калгасных кароў, што налізаліся сілітры, звольніўся дырэктар саўгаса Каліноўскі.

**************

Дзеля прыцягнення школьнікаў да грамадскакарыснай працы на час летніх вакацый райвыканкам абвесціў конкурс на лепшае працоўнае аб'яднанне вучняў Лета  2003. Зацверджаны ўмовы спаборніцтва, арганізацыйны камітэт.

Звычайна, падчас летніх выкацый у калгасах і саўгасах раёна, на прышкольных гаспадарках занятыя працай больш за 20 вучнёўскіх калектываў.

**************

У Бялынічах зарэгістраваны першы гаражнабудаўнічы кааператыў Аўтамабіліст. Уласныя легкавікі маюць каля трох тысяч жыхароў раёна, альбо прыкладна кожны восьмы.

**************

У дзень вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў у Бялынічах на Алеі герояў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё бюста Героя Савецкага Саюза, лётчыказнішчальніка Мікалая Кітаева. Мікалай Трафімавіч жыў у Бялынічах з 1946 года да смерці. Займаў самыя сціплыя пасады, бо ў час вайны трапіў у палон, адкуль здолеў уцячы на нямецкім самалёце. Перад палонам лётчык быў прадстаўлены да другой Зоркі Героя, але ўзнагароджаны не быў.

Навучэнцы і адміністрацыя Бялыніцкага ПТВ217 збіраюцца ініцыянаваць наданне вучылішчу імя М. Кітаева. Зараз на тэрыторыі вучылішча ўстаноўлены дэмантаваны з Алеі герояў часовы бюст лётчыка.

**************

Зза адсутнасці грашовых сродкаў у раённым бюджэце райвыканкам усклаў на арганізацыі, прадпрыемствы, установы мястэчка расходы па набыцці 1275 квадратных метраў пліткі і 410 метраў бартавога каменю для добраўпарадкавання цэнтральнай вуліцы мястэчка  Савецкай. Матэрыялы да 1 ліпеня павінны быць перададзены ва УКП Жылкамгас.

Даведзены план здолелі выканаць толькі лічаныя арганізацыі.


АСІПОВІЧЫ

Рыгор Латышэвіч

ryhorlat@tut.by

Асяродзьдзе


Сумесны беларускааўстрыйскі эканамічны праект СЗАТ Шклозавод Ялізава з'яўляецца адным з найбольш перспектыўных прадпрыемстваў Асіповіччыны. За травень гэтага года выраблена на 18% прадукцыі болей за аналагічны мінулагодні перыяд, на 8% павелічылася заработная плата і ў сярэднім складае 216.193 рублі. Попыт на прадукцыю шклозавода ўстойлівы: 60% шклотары экспартуецца ў Расію.


ШКЛОЎ


NGOs


Бібліятэка шклоўскага касьцёлу Сьвятых Пятра і Паўла папоўнілася кнігамі з прыватнай бібліятэкі Натальлі Рославай. Кніжкі былі перададзены касьцёлу ў дзень Сьвятых Пятра і Паўла грамадзкім аб'яднаньнем Кола сяброў з згоды сваякоў знанай грамадзкай дзяячкі. Адбывалася ўрачыстасьць падчас набажэнства.

Паводле польскай дасьледніцы старажытнага Шклова ў 17 ст. мясцовы кляштар быў найвялікшым сярод дамініканскіх кляштараў на Беларусі. Тут знаходзіліся каштоўныя абразы і вялікая бібліятэка. Законьнікі вывучалі філязофію і тэалёгію. У 2002 годзе шклоўская суполка Таварыства Беларускай мовы пры падтрымцы ксяндза пробашча Аляксандра Багдановіча ініцыявала захады на адраджэньне некалі багатай кніжніцы шклоўскага кляштара. Дбаньнем рупліўцаў, кажа старшыня суполкі Аляксандар Грудзіна, кніжны фонд бібліятэкі расьце на вачох і ўжо цяпер варта казаць аб наяўнасьці неблагой тэматычнай калекцыі.

Тым часам Шклоўская раённая бібліятэка адмовілася падпісывацца і атрымоўваць газэту Таварыства Беларускай Мовы Наша Слова. Спробы высьвятліць падставы скончыліся безвынікова.

Алесь Асіпцоў




Агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту

падрыхтавала Катарына Іванова


ШКЛОЎ. Правительство одобрило предложение о строительстве в Шклове завода по производству газетной бумаги мощностью до 200 тыс. тонн в год. Финансирование реализации проекта общей стоимостью 300 млн. долларов США будет производиться на паритетных началах белорусской стороной и внешним инвестором, который также гарантирует экспорт готовой продукции, произведенной сверх потребностей внутреннего рынка.

Правительство намерено провести международные тендеры по определению инвестора и поставщика оборудования для завода. Располагая высокопроизводительным и экологически чистым оборудованием,
предприятие сможет не только полностью обеспечить потребности республики в газетной бумаге, но и занять прочные позиции на рынке Украины, а в дальнейшем выйти на рынки стран дальнего зарубежья, в частности, Германии и Польши.

В связи с планами России и Латвии построить мощные фабрики по выпуску газетной бумаги, проект в Беларуси необходимо реализовать в течение двух лет, чтобы не упустить рынки сбыта.

http://www.region.mogilev.by/

КРАСНАПОЛЬЛЕ. Епископ Могилёвский и Мстиславский Софроний освятил новый храм в честь Успения Пресвятой Богородицы в Краснополье. Храм строился на пожертвования прихожан, вмещает до 300 человек. В помещениях будущей библиотеки и воскресной школы продолжаются отделочные работы.


Рэдактар рассылкіКатарына Іванова

asmoh@mail.ru

asiptsov@krug.unibel.by


jackets