Інфармацыйны агляд №34(101) 06/11/03

Рэгіён:
07.11.2003

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд №34(101)

31/1006/11/03


У рассылцы навіны з Магілёва, Бабруйска, Крычава, Горак, Бялынічаў, Круглага, Глуска

агляд рэгіянальных медыяўі інтэрнэту


МАГIЛЁЎ

Алеся Чыж

asiptsov@krug.unibel.by


NGOs

У Магілёўскай вобласці пачалося ажыццяўленне праекта Міжнароднай
фінансавай карпарацыі Развіццё аб'яднанняў малога і сярэдняга бізнеса на
Беларусі
. Адным з вынікаў рэалізацыі першага этапу праекта стала
стварэнне грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці,
заснавальнікамі якога сталі 27 кіраўнікоў прыватных кампаній магілёўшчыны.

4 лістапада ў межах праекту адбылося паседжанне круглага стала з тэмай Аб'яднанні прадпрымальнікаў ў Магілёўскай і Гомельскай вабласцях. Перспектывы развіцця. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сябры грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці і аргкамітэт гомельскага грамадскага аб'яднання садзеяння развіццю прыватнага бізнеса Адзінства. У ходзе дыскусіі быў выпрацаваны план першасных дзеянняў па развіцці аб'яднання прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці. Дакумент мусіць быць зацверджаны на агульным сходзе аб'яднання.

У межах праекту цягам года таксама маюць адбыцца сустрэчы і семінары для вывучэння шведскага вопыту арганізацыі ўзаемадзеяння з кліентамі, аказання паслуг і адстойвання інтарэсаў на знешнім рынку.

Уласная інфармацыя

*************

Магілёўская грамадзкае аб'яднаньне Кола сяброў
і мясцовая філія ПЭНЦэнтру абвесьцілі пра пачатак праекту Новы Магілёўскі
Мартыралёг.
У ягоным сумным спісе імёны асоб, якія сваёй значнасьцю і ўплывовасьцю фармавалі тое, што завецца грамадзкай супольнасьцю. Прэзэнтацыя праекта адбылася на мэмарыяльнай вечарыне памяці вядомага польскага праваабаронцы Марэка Навіцкага. Пан Навіцкі, былы Прэзыдэнт Хэльсынскай фундацыі правоў чалавека ў Польшчы, ніколі ня быў у Магілёве, аднак грамадзкія актывісты рэгіёну ўважаюць яго за асноватворцу традыцый беларускай школы абароны правоў чалавека.

У Мартыралёгу 9 імёнаў: Уладзімір Голуб, Аляксандр Александровіч, Наталля Рослава, Сяргей Абадоўскі, Тамара Раманькова, Лявон Міроненка, Уладзімір Чашэй, Валеры Шатроў, Валеры Сталяроў. Руцінная праца замінала актыўнай грамадскасці асэнсаваць ролю, якую адыгрывалі гэтыя людзі для Магілёва, для рэгіёну, для краіны. Многія з іх апошнія гады свайго жыцьця не займаліся актыўнай дзейнасьцю, ветэраны адраджэнскага руху паміралі ў грамадзкім забыцьці. Ініцыятыры праекту намагаюцца нагадаць людзям, што індывідуальнасьць кожнага чалавека ўзбагачае грамадзтва, і да яе трэба ставіцца ашчадна. У гэтым галоўная ідэя Новага Магілёўскага Мартыралёгу.

Паводле www.svaboda.org


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў


На пашыраным паседжаньні міжпартыйнага
аб'яднаньня Магілёўская альтэрнатыва лідары пяці палітычных партыяў, заклаўшых
кааліцыю, вядомую ў грамадзтве як Пяцёрка канстатавалі, што кааліцыйная
дзейнасьць не прадугледжвае стварэньня новай палітычнай партыі
. Тутака ж было падкрэсьлена, што ўдзельнікі кааліцыі ўважаюць адно аднаго за канкурэнтаў, але ў сёньняшніх грамадзкапалітычных варунках неабходныя супольныя палітычныя дзеяньні дзеля аднаўленьня ў краіне дэмакратыі. Высілкі пяцёркі арыентаваныя ў гэты час на пошук адэкватных формаў супрацоўніцтва з палітычнаадказнымі суб'ектамі дзеля эфэктыўнага палітычнага працэсу. Кансалідаваныя дзеяньні маюць спрыяць адоленьню псыхалягічных і ідэлягічных бар'ераў  сябра партыі БНФ мусіць пераканаць сябе ў неабходнасьці галасаваньня, да прыкладу, за апазыцыйнага камуніста, а камуніст за партыйца ад БНФ. Арыентацыя электронных СМІ на супрацьдзеяньне пяцёрцы была вылучаная выступоўцамі як адна з асноўных праблемаў. Інфармаваньне насельніцтва аб дзейнасьці палітычных партыяў у такіх варунках мае ўлучаць у сябе такую эфэктыўную форму дачыненьняў з выбарцамі як непасрэднае кантактаваньне.

Алесь Асіпцоў


Асяродзьдзе

Непрерывный суицидтаким страшным понятием скоро
окрестят подростковую смертность в Могилеве.
В воскресенье, в доме у сестры повесился 14летний подросток. Прокуратура выясняет причины, побудившие его это сделать. Пока же стало известно, что мальчик был токсикоманом.

*************

В конце недели в Могилеве состоялось
торжественное открытие мемориальной доски народному писателю Беларуси Ивану
Чигринову
. Мемориальная доска работы скульптора Андрея Воробьева установлена на здании средней школы № 6, которая находится на улице Чигринова.

Родина писателя Костюковичский район, а его творчество связано с второй мировой войной. Романы «Плач перепелки», «Свои и чужие», «Оправдание крови» известны белорусам со школьной скамьи. А за сценарий фильма «Руины стреляют» писатель был удостоен Государственной премии Беларуси.

На торжественном открытии мемориальной доски присутствовала вдова писателя Людмила Прохорова, белорусские писатели и представители местной власти.


Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

падрыхтавала Катарына Іванова


В подростковом клубе Эдельвейс» при молодёжном
центре «Юность» прошёл рокконцерт молодых исполнителей «Молодёжь против
СПИДа».
Начинающие музыканты  подростки, увлекающиеся «тяжёлой» музыкой, все песни написали сами.

«Веснік Магілёва»


БАБРУЙСК

Людмила Кокаш

lkokash@mail.ru

svajasprava@mail.ru


NGOs


Избран председатель парламента «Ученического
самоуправления» Бобруйского механикотехнологического техникума. В голосовании
приняли участие более 700 учащихся.

В предвыборной борьбе участвовали три кандидата. Группами поддержки были изготовлены рекламные листовки и плакаты, оформлен предвыборный стенд, на котором размещалась информация о ходе предвыборной кампании. В завершение агитационной кампании кандидаты представили свои программы и ответили на вопросы избирателей на конференции.

Результаты выборов были оглашены на дискотеке. Проведение дискотеки и поддержание порядка взяли на себя учащиеся, и впервые за несколько последних лет дискотека прошла без пьянства и драк.

Поощрением для членов инициативной группы и групп поддержки кандидатов стала поездка в Заславль во время которой ребята познакомились с работой ученического самоуправления.

Татьяна Копец

*************

Скончылася двухтыднёвая комплексная праверка
дзейнасці бабруйскага аддзялення грамадскага аб'яднання Дзеці ў бядзе, якое
паяднала бацькоў дзяцей, хворых на анкалогію.
За дзень да пачатку праверкі быў заблакаваны банкаўскі рахунак арганізацыі. Парушэнні ня знойдзены, але афіцыйнага акта па выніках праверкі арганізацыя пакуль не атрымала.

*************

Семінар Формы і метады працы сацыяльнай
педагогікі праведзены Міжнароднай асацыяцыяй гуманітарнага супрацоўніцтва з
мэтай развіцця і падтрымкі моладзевых ініцыятыў рэгіёна
. Удзельнікамі семінара былі студэнты, настаўнікі, сацыяльныя педагогі, эканамісты, з Магілёва, Чачэрска, Мастоў, Гомеля, Парыч, Краснаполля.

*************

12летие отметил благотворительный фонд жертв
политических репрессий.
Задача фонда, который объединяет около 1500 человек, оказание материальной поддержки, организация досуга незаконно репрессированных. Правда, своего помещения в Бобруйске фонд пока не имеет и ютится в комнате председателя.

*************

Віцэпрэзідэнт Асацыяцыі бельгійскабеларускай
дружбы Дзеці Чарнобыля Жан Марыя Дэома наведаў Бабруйск
. Мэта візіту  дамова з мясцовым аддзяленнем Чырвонага Крыжа пра сумесную працу па аздараўленні дзяцей. Папярэднім партнёрам асацыяцыі ў Бабруйску была арганізацыя Дзеці ў бядзе.


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў


2 лістапада, на Дзяды, гарадская філія АГП
арганізавала пікет ля Мінскіх могілак
. Некалькі чалавек стаялі з партрэтамі зніклых палітыкаў, трымаючы ў руках свечкі.


Асяродзьдзе


Юныя мастакі з дзіцячай студыі Вясёлка сталі
ўдзельнікамі Міжнароднага праекта Свет без межаў.
Першым мерапрыемствам этапу праекта, прысвечанага 60годдзю Перамогі, стала сустрэча студыйцаў з сябрамі грамадскай арганізацыі былых вязняў фашысцкіх лагераў Лёс. Удзельнікі праекта яшчэ мусяць прагледзець стужкі па ваеннай тэматыцы, наведаць тэматычныя выставы.

*************

Міхалёўская сельская школа адзначыла
80годдзе
. Выпускники першага выпуску, што адбыўся ў 1941 годзе, у поўным складзе пайші на фронт.

За апошнія 20 год залатыя медалі атрымалі 50 выпускнікоў школы.

*************

3 лістапада на ваенным палігоне ў Дубаўцы каля
15 гадзін адбыўся выбух, у выніку якога загінулі два чалавекі
. Па афіцыйнай версіі, гэтыя людзі займаліся на палігоне пошукам снарадаў і каляровых металаў.

*************

На педсавеце ў Славянскай гімназіі былі агучаны
вынікі анкетавання школьнікаў
: 15 % васьмікласнікаў заявілі, што падрыхтоўка ўрокаў займае ў іх каля 8 гадзін у дзень.


КРЫЧАЎ

Кацярына Яленская

kontaktcentr@mogilev.uni bel.by


NGOs


На нарадзе Крычаўскай жаночай ініцыятывы За
раўнапраўе абмяркаваны вынікі працы і перспектывы развіцця
арганізацыі.

Удзельніцы прыйшлі да высновы аб неабходнасці пераарыентацыі дзейнасці арганізацыі з унутранай працы да працы на карысць жаночай часткі насельніцтва горада. Быў распрацаваны план дзейнасці і тэрміны яго рэалізацыі.


Асяродзьдзе


На Крычаўскім вытворчым рэспубліканскім
унітарным прадпрыемстве Крычаўцаменташыфер"; рыхтуюцца да прыезду
Прэзідэнта.

ВРУП Крычаўцаменташыфер&rdqu o;  адзінае прадпрыемства Крычава, якое збіраецца наведаць прэзідэнт. Можа таму працоўныя з вясны добраўпарадкавалі тэрыторыю камбіната, рабілі рамонт у памяшканнях кіраўніцтва і будавалі верталётную пляцоўку.

Крычаўскі районны выканаўчы камітэт таксама падрыхтаваўся да візіту кіраўніка дзяржавы: Акрамя звычайнага добраўпарадкавання, у горадзе з зайздроснай хуткасцю адрамантавалі старыя будынкі, схавалі за платамі горы смецця і пафарбавалі дамы, бачныя з боку шашы.


ГОРКІ

Эдуард Брокараў

snajper@tut.by

misgor@inbox.ru


NGOs


Горецкая женская общественная организация
«Любава» получила гуманитарную помощь от Международного благотворительного
общественного объединения «София».
Благотворительный груз, состоящий из одежды, распределён среди нуждающихся: малообеспеченных и многодетных семей, безработных, долгое время находящихся на учёте в Центре занятости.

Деятельность «Любавы» недавно была проверена Министерством юстиции Республики Беларусь. Замечаний к организации у Минюста нет.

**************

Депутат Верховного Совета РБ 13го созыва Андрей Климов и писатель Евгений Огурцов по приглашению редакции газеты «Региональные ведомости» и Общественного клуба «УзГорак» провели встречу с общественными активистами города и презентацию своей книги «Минск2016».

**************

У Горках адкрыты офіс раённага аддзялення Рэспубліканскай Асацыяцыі Міжнародных Моладзевых Абменаў і Турызму.

Суполка была зарэгістравана яшчэ летась, але фактычна не працавала. Новы кіраўнік аддзялення, Ларыса Самсонава, заявіла аб намеры не толькі актывізаваць працу па міжнарожных абменах, але і наладзіць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі, якія ўваходзяць у грамадскі клуб УзГорак.


Асяродзьдзе


На заседании горецкого райисполкома подведены
итоги социальноэкономического развития района за 9 месяцев 2003 года
. Общая величина убытков горецких субъектов хозяйствования составила около трёх с половиной миллиардов рублей. Один миллиард приходится на долю совхозакомбината Горки. Директор этого хозяйства назначен первым заместителем председателя Белыничского райисполкома.

Общая сумма задолженности горецких сельхозпредприятий составляет двенадцать миллиардов рублей. Большая часть долга приходится на неуплаты за электричество. На втором месте  задолженность по зарплате.

Только два хозяйства в районе  Учхоз БГСХА и племзавод «Ленино» работают с прибылью.

**************

Адкрыццё гарэлачнага аддзела ў кнігарні сталася
прыкладам да пераймання.
У прадуктовай краме на гарадскім рынку адкрыты аддзел па продажы рытуальных тавараў  вянкоў, кашоў з кветкамі. З былога прадуктовага асартыменту ў магазіне пакінуты толькі вінагарэлачныя вырабы, напоі і цыгарэты, размешчаныя на паліцы пад шыльдай Кондитерские изделия.

**************

Рэктар Беларускай сельгасакадэміі Аляксандр
Цыганаў на сустрэчы з калектывам акадэмічнай бібліятэкі бяздоказна абвінаваціў
дацэнта кафедры гісторыі Аляксандра Каданчыка ў атрыманні валютнага ганарару ад
газеты Рэгіянальныя ведамасці за публікацыю, прысвечаную шасцідзесяцігоддзю
ўступлення ў вайну польскай дывізіі.

Напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў сп.Цыганаў называў сп.Каданчыка і яго калегу Яўгена Мажугіна супрацоўнікамі заходніх спецслужбаў.

**************

Сёлета ў Беларускай сельгасакадэміі навучаецца пяцьдзесят два замежных студэнта з Туркменістану, Сірыі, Іарданіі, Кітая і Нігерыі. У савецкія часы колькасць іншаземцаў у БДСГА дасягала пяцісот чалавек.

Беларуская сельгасакадэмія  самая танная ВНУ Беларусі для замежных студэнтаў. Калі ў сталічных ВНУ гадавое навучанне каштуе іншаземцу больш за тысячу даляраў, у Горках  толькі васемсот.

**************

Самую высокую зарплату в Горецком районе
получают работники банков (в среднем  412 тысяч) и врачи  408. Самую
низкую  младший медицинский персонал, средняя зарплата которого составляет
113 тысяч рублей.

Семьдесят шесть детей из многодетных семей по решению исполкома будут будут обучаться в детских школах искусств и ремёсел бесплатно.

Региональные ведомости

**************

Профкомом студентов БГСХА объявлен конкурс на
лучшую комнату
. По итогам проверок студентам, проживающим в общежитиях, будут начисляться как плюсовые, так и минусовые очки. Среди критериев со знаком «плюс»  хорошее состояние двери в комнату, наличие цветов и ковровых дорожек. Сниматься очки будут за развешанные на стенах плакаты, наличие в комнате пивных банок и пачек изпод сигарет, а также за любое замечание со стороны администрации.

«Советский студент»

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

karpechanka@tut.by


NGOs


У межах праекту па актывізацыі моладзевага
грамадскага сектару ў Магілёўскай вобласці адбыўся круглы стол для
прадстаўнікоў бялыніцкіх моладзевых грамадскіх ініцыятыў, арганізаваны
магілёўскай суполкай Новая зямля, горацкай суполкай ЗБС і моладзевым
аб'яднаннем Маладая грамада.
Удзельнікі абмеркавалі стан моладзевага руху на магілеўшчыне. Была дасягнута дамова пра супольныя праекты.

Сустрэча завершылася сольным выступам вядомага бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі.

**************

У паштовых скрынях бялынічан з'явіўся першы
нумар інфармацыйнага бюлетэня Партнерство. Могилевская область, выдадзены
накладам 299 асобнікаў аднайменнай грамадскай ініцыятывай
. Паводле рэдакцыйнага артыкула, сябры Партнерства маюць на мэце садзейнічаць вырашэнню побытавых праблем, якія шкодзяць людзям жыць і працаваць.


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў


У Бялынічах адбылося пасяджэнне ініцыятыўнай
групы па стварэнні на Беларусі партыі свабоды і прагрэсу.
Вылучаны дэлегаты на Устаноўчы сход партыі, які, мяркуецца, пройдзе ў Мінску напрыканцы лістапада.


Асяродзьдзе

Паводле рашэння райвыканкама бацькі школьнікаў, якіх падвозяць на
заняткі спецыяльнымі аўтобусамі, абавязаны аплочваць 50% кошту паліва
.
Праблема паўстала па закрыцці шэрагу малакамплектных вясковых школ. Для падвозу
вучняў райаддзел адукацыі задзейнічаў 9 аўтобусаў, аднак выдзеленых з мясцовага
бюджэту 29,7 млн. руб. на паліва не хапіла: ужо выкарыстана амаль у два разы
больш.

**************

У раене дзейнічае 21 сялянскафермерская
гаспадарка, якім належыць 839 гектараў зямлі, што складае 1% ад агульнай плошчы
сельскагаспадарчых угоддзяў.
Аднак, тэндэнцыі несуцяшальныя: за апошнія тры гады 13 сялянскафермерскіх гаспадарак спынілі існаванне, 5 з іх  сёлета.

**************

Сёлета 28 жыхароў Ланькаўскага сельсавета
поўнасцю ці часткова адмовіліся ад зямельных участкаў
. Прычына ва ўсіх адна  адсутнасць здароўя і сродкаў для апрацоўкі зямлі. Па ўсім відаць, да пачатку вясны колькасць адмаўленцаў павялічыцца.

**************

Работніцы бялыніцкага універсаму Ластаўка, што
прыйшлі на працу раніцай 2 лістапада, пад адным з прылаўкаў заўважылі
гранату
. Жанчыны патэлефанавалі ў райаддзел міліцыі. Высветлілася, што гандлярак напужала дзіцячая пластмасавая цацка, знешне падобная на баявую гранату Ф1.

**************

На машынным двары саўгаса Бялынічы, які
размешчаны побач з местачковымі могілкамі, са спецыяльнай ёмістасці вылілася на
зямлю да 10 тон высокаканцэнтраванай аміячнай вады
. Відавочцы сцвярджаюць, што хімічнае рэчыва фантаніравала ўгору на паўтары метры. Прарыў ліквідаваны спецыялістамі мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях праз 15 хвілін.

Расследваннем здарэння, вызначэннем страт, устанаўленнем вінаватых займаюцца супрацоўнікі прыродаахоўнай інспекцыі і райаддзела міліцыі.


КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

krugloe53@mail.ru


Асяродзьдзе


Депутатом райсовета от ОГП инициирован сбор
подписей жителей Круглого, обеспокоенных закрытием инфекционного и
хирургического отделений местной больницы
. Собирать подписи в общественных местах инициативной группе запрещено, однако противодействовать сбору подписей по организациям местная вертикаль не будет. Предложение председателя Круглянской организации ОГП о созыве внеочередной сессии райсовета для рассмотрения вопроса частичной ликвидации больницы председателем районного Совета депутатов поддержано не было. Тем не менее, закрытие отделений пока отложено, главный врач восстановлен в должности.

**************

Налог в размере около 500 тысяч рублей в год на
землю, выделенную под строительство храма, взимается с круглянского
православного прихода
. Обращение священника в райсовет с просьбой об освобождении от уплаты налога отклонено. Зато от налогов освобождена автостанция, которая размещается на церковной земле. Теперь верующие, собирающие деньги на строительство церкви, вынуждены часть из них отдавать на уплату налога в местный бюджет.

**************

Неудовлетворительной признана работа местной милиции. На заседании координационного совета, созданного при райисполкоме, сотрудникам органов внутренних дел ставилась в вину низкая раскрываемость преступлений, в том числе квартирных краж  за последнее время ни один грабитель не найден, отсутствуют даже подозреваемые.

ГЛУСК

Ігар Кірын

glucl@mail.ru


Асяродзьдзе

По данным статистики, средняя зарплата в районе в августе составила
179 812 рублей (84 доллара), что на 7% больше, чем год назад
. В то же
время далеко не все из 7019 трудящихся района своевременно ее получают. Так, на
конец сентября задолженность по зарплате составила более 237 миллионов рублей. А
313 человек трудоспособного возраста вообще не получают зарплату. Именно столько
безработных состоит на учете в районном центре занятости. Это на 34 человека
меньше, чем было 3 месяца назад. Выплачиваемое пособие по безработице в среднем
составляет 25 595 рублей (12 долларов) в месяц.

**************

В нынешнем году в Глуском
учебнопроизводственном комбинате занимаются 294 старшеклассника
. Они обучаются профессиям механизаторов, цветоводов, швей. В Глуске нет ни училища, ни колледжа. Поэтому УПК  единственное специализированное учебное заведение, в котором можно получить профессию. Помимо школьников, в УПК проходят обучение и взрослые  ведется подготовка кочегаров. Причем, в отличие от обучения школьников, платно. На заработанные деньги в УПК приобрели копировальный аппарат, телевизор и видеомагнитофон. Теперь подготовка будущих механизаторов проводится с помощью учебных видеофильмов.


Рассылка заснавана арганізацыяміудзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.

Архіў рассылкі на сайце www.ngo.by


101 нумар дасланы 264м адрасатам


Рэдактарка рассылкіКатарына Іванова

КарэктаркаАлеся Чыж

asmoh@mail.ru

asiptsov@krug.unibel.by

Kids Nike Air Max